Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

7 Май 2015

Дворнік: Наш абавязак - памятаць аб подзвігу народа і праяўляць максімум клопату аб ветэранах

7 мая, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Наш абавязак - памятаць аб подзвігу народа, які змог выстаяць у самай жорсткай у гісторыі чалавецтва вайне, праяўляючы пры гэтым да герояў, якія прынеслі Вялікую Перамогу, максімум клопату. Такое меркаванне выказаў 7 мая старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік на ўрачыстым прыёме ветэранаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім звароце да франтавікоў кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што работа па паляпшэнні якасці жыцця ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей прыярытэтна для ўлады. "Мы і ў далейшым будзем клапаціцца аб тым, каб вы былі сагрэты душэўнай цеплынёй і любоўю. На жаль, мы не можам вярнуць вам мінулыя гады і здароўе, але спадзяёмся, што ўвага, якую мы аказваем, аблегчыць ваша жыццё", - сказаў Уладзімір Дворнік.

На прыём былі запрошаны больш як 40 ветэранаў з розных раёнаў вобласці. Кожны з іх мае баявыя ўзнагароды, многія прадаўжаюць удзельнічаць у грамадскім жыцці. "Вашы вялікія справы назаўсёды застануцца ў сэрцах і памяці мільёнаў людзей. І мы ўдзячны не толькі за ваенныя подзвігі. Вы змаглі з руін і попелу аднавіць беларускія гарады і вёскі. Менавіта дзякуючы вам мы вось ужо 70 гадоў жывём у свабоднай і моцнай краіне", - падкрэсліў губернатар.

Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі кароткія ваенныя біяграфіі ўдзельнікаў мерапрыемства. Гэта відэаінфармацыя выводзілася на вялікі экран у зале. Для ветэранаў быў падрыхтаваны канцэрт. Старшыня аблвыканкама ўручыў ім кветкі і падарункі.

Уладзімір Дворнік пажадаў усім прысутным шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця. "Ветэраны - гэта наш "залаты фонд", наша гордасць і сумленне. Мужнасць, працавітасць, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля іншых - менавіта гэтыя якасці вызначаюць тых, каго мы па праву называем Салдатамі Перамогі. Гонар вам і слава, пашана і павага!" - сказаў ён.

Па стане на 1 красавіка 2015 года ў Гомельскай вобласці пражывалі 2666 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх 444 - інваліды вайны, 1249 - удзельнікі вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі