Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

9 Май 2015

Больш як 600 тыс. чалавек сталі гледачамі парада і шэсця ў гонар Дня Перамогі ў Мінску

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 600 тыс. сталі гледачамі ваеннага парада і святочнага шэсця ў гонар Дня Перамогі ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

"Агульная колькасць удзельнікаў, гасцей і жыхароў сталіцы, якія прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі, склала больш як 600 тыс. чалавек", - сказаў Аляксандр Ластоўскі.

Як паведамлялася, 9 мая ў Мінску прайшлі ваенны парад і святочнае шэсце ў гонар Дня Перамогі. У ваенным парадзе прынялі ўдзел больш як 5 тыс. ваеннаслужачых і амаль 250 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 19 пешых і 24 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. Сярод удзельнікаў парада былі курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 38-й і 103-й асобных гвардзейскіх мабільных брыгад, 86-й і 85-й брыгады сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл. Акрамя таго, у ваенным парадзе ўдзельнічалі парадныя разлікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі