Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 26-я летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску

6 Jul 2017

Андрэйчанка: Неабходна выпрацаваць новыя падыходы ў духу Хельсінкскіх пагадненняў

Андрэйчанка: Неабходна выпрацаваць новыя падыходы ў духу Хельсінкскіх пагадненняў

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна выпрацаваць новыя падыходы, якія будуць развіваць дух Хельсінкскіх пагадненняў. Такое меркаванне выказаў 5 ліпеня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на ўрачыстым адкрыцці 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб уберагчы чалавецтва ад катастрофы, патрабуюцца новыя падыходы, якія развіваюць дух Хельсінкскіх пагадненняў, гарантуюць суверэннае права нашых народаў спакойна жыць і ствараць, выбіраць свой шлях развіцця і ўпэўнена глядзець у будучыню. Менавіта ў такім ключы мы разглядаем выказаную Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ініцыятыву перазапуску Хельсінкскага працэсу", - заўважыў спікер.

Паводле яго слоў, менавіта міру і бяспекі чакаюць ад удзельнікаў сесіі ПА АБСЕ сотні мільёнаў грамадзян, якія пражываюць ад Ванкувера да Уладзівастока. "Сучаснае грамадства неаднастайнае і ўзрыванебяспечнае. Чарада незатухальных і зноў узнікаючых канфліктаў, рост колькасці тэрарыстычных актаў ва ўсіх кутках планеты не проста ставяць пад пагрозу, а нівеліруюць саму каштоўнасць чалавечага жыцця. Патокі бежанцаў і мігрантаў дасягаюць неймаверных маштабаў, спараджаюць новыя выклікі цывілізацыйнага характару. І ўсё гэта адбываецца на фоне страты эфектыўнасці існуючай сістэмы міжнародных адносін, у тым ліку ў межах АБСЕ", - канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён запэўніў, што для беларускага боку вялікі гонар прымаць на сваёй тэрыторыі такі аўтарытэтны форум. "Мы шчыра спадзяёмся, што і афіцыйныя мерапрыемствы, і нефармальныя сустрэчы ўдзельнікаў мінскай сесіі ўнясуць сур'ёзны ўклад ва ўмацаванне бяспекі і даверу ў рэгіёне", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Спікер пажадаў удзельнікам летняй сесіі паспяховай работы і камфортнага знаходжання ў Беларусі.

26-я летняя сесія ПА АБСЕ праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі