Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

26 Лют 2019

У Мінску выпусцяць талоны на праезд з лагатыпам ІІ Еўрапейскіх гульняў

У Мінску выпусцяць талоны на праезд з лагатыпам ІІ Еўрапейскіх гульняў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў продажы з'явяцца талоны на праезд у грамадскім транспарце з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Мінсктранс".

Іх можна будзе набыць для паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, электробусе і аўтобусе экспрэсных маршрутаў. Чакаецца, што першая партыя талонаў будзе надрукавана ўжо ў сакавіку.

У канцы мінулага года ў горадзе ўвялі ў абарачэнне бескантактавыя смарт-карткі новага ўзору з сімволікай знакавай спартыўнай падзеі. На карткі нанесены назва "Праязны дакумент", выявы гарадскіх славутасцей, лагатып "Мінсктранса", карцінкі, якія абазначаюць шэсць відаў пасажырскага транспарту. На адваротным баку пазначаны залогавы кошт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі