У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

25 Ліп 2018

На II Еўрапейскіх гульнях будуць працаваць 8 тыс. валанцёраў

На II Еўрапейскіх гульнях будуць працаваць 8 тыс. валанцёраў

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На II Еўрапейскіх гульнях будуць працаваць 8 тыс. валанцёраў, паведаміў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маладыя людзі праяўляюць вялікую цікавасць да значных для краіны мерапрыемстваў, гатовы прыкладаць свае веды, энтузіязм і здольнасці. Паступілі ўжо заяўкі, будуць задзейнічаны больш за 8 тыс. валанцёраў. Мы распрацавалі для іх спецыяльны план навучальных мерапрыемстваў. Спачатку плануем падрыхтаваць трэнераў, якія будуць праводзіць мэтавае навучанне астатніх валанцёраў. Бо іх дзейнасць будзе адрознівацца па функцыянальных напрамках. Нехта будзе сустракаць гасцей, нехта - дапамагаць медработнікам і забяспечваць грамадскі парадак", - расказаў Георгій Катулін.

Паводле яго слоў, II Еўрапейскія гульні - гэта праект, які здольны аб'яднаць моладзь агульнай мэтай: паказаць прыгажосць Беларусі, яе любоў да спорту і адкрытасць не толькі Еўропе, але і ўсяму свету. "Гэта магчымасць стаць часткай маштабнага праекта, у які будуць уключаны прадстаўнікі 50 краін, сачыць за якім будуць больш як у 160 краінах", - падкрэсліў Георгій Катулін.

Сёння фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" і ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, якое накіравана на папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця, прыцягненне ўвагі грамадскасці да маючай адбыцца спартыўнай падзеі. "БРСМ ужо даўно зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр пры арганізацыі і правядзенні вялікіх спартыўных падзей, напрыклад чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2014 годзе. Гэта дае магчымасць быць упэўненымі ў поспеху нават самых маштабных і амбіцыйных праектаў. Такіх, якімі, несумненна, стануць II Еўрапейскія гульні - буйнейшы мультыспартыўны форум у гісторыі суверэннай Беларусі", - дадаў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа (Японія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс