Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

29 Крс 2019

На ІІ Еўрапейскіх гульнях Гомельскую вобласць прадставяць 40 спартсменаў

На ІІ Еўрапейскіх гульнях Гомельскую вобласць прадставяць 40 спартсменаў

29 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. На старты ІІ Еўрапейскіх гульняў, як плануецца, выйдуць 40 спартсменаў з Гомеля і вобласці, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта другая пазіцыя па колькасці прадстаўнікоў пасля Мінска. Многія з іх прайшлі ўжо адборачныя, тэставыя спаборніцтвы", - адзначыў Дзяніс Язерскі. Ад рэгіёна будуць прадстаўнікі ў веславанні, боксе, веласпорце, лёгкай атлетыцы. Цяпер сумесна з абласным тэлебачаннем рыхтуюцца спецыяльныя выпускі, якія знаёмяць з удзельнікамі ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Дзяніс Язерскі заклікаў жыхароў рэгіёна падтрымаць спартсменаў на важных стартах. Тых, хто не паедзе ў Мінск, запрашаюць далучыцца да спартыўнай падзеі ў фан-зоне ў Гомелі, якая з 21 чэрвеня пачне работу на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Прадугледжваюцца прамыя ўключэнні з месцаў падзей, у перапынках святочная атмасфера будзе падтрымлівацца культурна-забаўляльнай праграмай. Разгорнуцца гандлёвыя кропкі, дзіцячыя пляцоўкі, тэматычныя зоны.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня. У праграме ІІ Еўрапейскіх гульняў спаборніцтвы па 15 відах спорту. Будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэну", "Чыжоўка-Арэну", Палац спорту. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі