Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Снж 2017

Маршрут шашэйных велагонак на II Еўрагульнях абмеркавалі ў Мінску

Маршрут шашэйных велагонак на II Еўрагульнях абмеркавалі ў Мінску

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маршрут велагонак на шашы ў ходзе II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе абмеркавалі ў Мінску галоўны эксперт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па спорце Асімакіс Асімакопулас і тэхнічны дэлегат Еўрапейскага саюза веласіпеднага спорту Уладзімірас Петсас, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе фонду "Дырэкцыя II Еўрагульняў".

Эксперты вывучылі прапанаваныя маршруты для велагонак на шашы з пункту гледжання іх спартыўнага складніка, тэлевізійнай прывабнасці і магчымасці задзейнічаць у час трансляцыі асноўныя славутасці Мінска. Асаблівая ўвага ўдзелена арганізацыі дарожнай бяспекі і якасці пакрыцця шашы, магчымасці ўстаноўкі бар'ераў, блакіравання вуліц і доступу экстранных службаў да месца правядзення гонак. Таксама Асімакіс Асімакопулас і Уладзімірас Петсас азнаёміліся з веладромам "Мінск-Арэна", дзе пройдуць спаборніцтвы па веласпорце на трэку. Спецыялісты ацанілі якасць пакрыцця і іншыя тэхнічныя асаблівасці трэка. У веласпорце на II Еўрапейскіх гульнях будуць разыграны 22 камплекты ўзнагарод.

Веладром "Мінск-Арэны" з 19 па 21 студзеня 2018 года прыме фінальны этап кубка Свету прэстыжнага трэкавага турніру. У 2009 годзе ў беларускай сталіцы праходзіў ужо чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку, а ў 2013-м Мінску даверылі арганізацыю галоўнага старту сезона - чэмпіянату свету. Міжнародны саюз веласіпедыстаў высока ацаніў арганізацыю мінулых спаборніцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі