Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

24 Ліс 2017

Капралас: Спартыўныя аб'екты ў Мінску знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці да II Еўрагульняў

Капралас: Спартыўныя аб'екты ў Мінску знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці да II Еўрагульняў

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўныя аб'екты ў Мінску знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці да II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым расказаў старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК па Еўрагульнях Спірас Капралас у ходзе 46-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, работа якой пачалася ў Заграбе (Харватыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік каардынацыйнай камісіі расказаў удзельнікам Генасамблеі, сярод якіх і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах, колькі відаў спорту будзе прадстаўлена на маштабным спартыўным форуме ў Мінску ў чэрвені 2019 года, у якіх відах будзе весціся адбор на летнюю Алімпіяду ў Токіа. Спірас Капралас таксама праінфармаваў, як будуць падзелены расходы на падрыхтоўку і правядзенне Еўрагульняў, расказаў аб маркетынгавых правах. "Каардынацыйная камісія ЕАК ужо наведвала Мінск, і адзначу, што спартыўныя аб'екты сталіцы Беларусі, інфраструктура знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. За выключэннем стадыёна "Дынама", дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, але рэканструкцыя вядзецца па плане, і няма сумненняў, што будзе завершана ў тэрмін", - рсказаў Спірас Капралас.

Беларуская дэлегацыя на чале з дырэктарам фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгіем Катуліным прадэманстравала ўжо вядомыя ў Беларусі лагатып і дэвіз Еўрагульняў Bright Year, Bright You, падрабязна расказала аб спартыўнай праграме, месцы пражывання атлетаў і афіцыйных асоб. Важнай часткай даклада беларускай дэлегацыі стала тэма рэкламнай кампаніі маючай адбыцца падзеі. Ужо ў лютым 2018-га аргкамітэт плануе вызначыцца з білетным аператарам Еўрагульняў, а ў красавіку пачаць продаж білетаў на спартыўныя спаборніцтвы. "Вельмі актыўна ідзе рэгістрацыя валанцёраў на II Еўрагульні. Жадаючых дапамагчы ў правядзенні гэтай спартыўнай падзеі ўжо больш за 8 тыс., хоць па плане неабходна крыху менш", - адзначыў намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў.

Права на правядзенне Еўрагульняў Беларусь атрымала на 45-й Генеральнай асамблеі ЕАК у кастрычніку 2016-га ў Мінску. II Еўрапейскія гульні пройдуць у беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол. Атлеты разыграюць 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі