Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Май 2017

Камісія ЕАК гатова перадаць Беларусі ўвесь вопыт па правядзенні Еўрагульняў

Камісія ЕАК гатова перадаць Беларусі ўвесь вопыт па правядзенні Еўрагульняў

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каардынацыйная камісія Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) гатова перадаць Беларусі ўвесь вопыт па правядзенні Еўрагульняў. Аб гэтым заявіў сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў у Мінску Спірас Капралас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейскія алімпійскія камітэты з захапленнем успрынялі навіну аб тым, што II Еўрагульні пройдуць у 2019 годзе ў Мінску. Гэта старонка ў гісторыі беларускага спорту, у вас сур'ёзныя традыцыі. Вельмі прыемна, што ў арганізацыі такога маштабнага мерапрыемства задзейнічаны і дзяржструктуры, і НАК, і асабіста Прэзідэнт Беларусі актыўна падтрымлівае ўсе пачынанні. Ёсць упэўненасць: другія Еўрагульні пройдуць на высокім узроўні. Арганізацыя і правядзенне Еўрагульняў - складаная задача. Каардынацыйная камісія ЕАК гатова перадаць вопыт па правядзенні мінулых Еўрагульняў у Баку, і мы будзем разам грунтоўна працаваць, каб у 2019 годзе правесці вялікае спартыўнае свята", - сказаў Спірас Капралас.

Камісія ЕАК гатова перадаць Беларусі ўвесь вопыт па правядзенні Еўрагульняў

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч расказаў членам камісіі, што ўжо створаны рэспубліканскі аргкамітэт і спецыяльны фонд, якія каардынуюць усю дзейнасць па падрыхтоўцы да Еўрагульняў. "Таксама распрацаваны план па развіцці інфраструктуры і спартыўных напрамках, цяпер ідзе паскоранымі тэмпамі завяршэнне рэканструкцыі стадыёна "Дынама". Сёння нам трэба будзе азнаёміцца з шэрагам аб'ектаў, асаблівасцямі размяшчэння ўдзельнікаў Еўрагульняў. У беларускага боку таксама ёсць некаторыя заўвагі і прапановы, якія вы можаце абмеркаваць з нашымі спецыялістамі", - адзначыў Андрэй Асташэвіч.

Камісія ЕАК гатова перадаць Беларусі ўвесь вопыт па правядзенні Еўрагульняў

Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко выказаў упэўненасць, што візіт камісіі паскорыць заключэнне кантракта на правядзенне Еўрагульняў. "Пагадненне, з улікам раней дасягнутых дамоўленасцей, будзе падпісана ў бліжэйшы час, што дасць магчымасць праводзіць яшчэ больш актыўную работу па падрыхтоўцы да маючых адбыцца ў 2019 годзе спаборніцтваў", - падкрэсліў ён.

Камісія ЕАК гатова перадаць Беларусі ўвесь вопыт па правядзенні Еўрагульняў

Каардынацыйная камісія наведае спартыўныя аб'екты, на якіх плануецца правядзенне Еўрагульняў. У першую чаргу гасцей цікавіць Студэнцкая вёска (уздоўж вул. Чурлёніса паміж пр. Дзяржынскага і Каралінскім праездам), рэспубліканскі стадыён "Дынама", Палац спорту, Palova Arena, Футбольны манеж, дзе плануецца арганізаваць прэс-цэнтр.

Права правядзення II летніх Еўрапейскіх гульняў Беларусь атрымала ў час 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая адбылася ў Мінску ў кастрычніку 2016 года. I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015-га ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі