Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Jun 2019

Каманда лучніц заваявала для Беларусі другі медаль ІІ Еўрапейскіх гульняў, стаўшы сярэбраным прызёрам

Каманда лучніц заваявала для Беларусі другі медаль ІІ Еўрапейскіх гульняў, стаўшы сярэбраным прызёрам

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам II Еўрапейскіх гульняў у камандным турніры па класічным луку. Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на дамашніх Гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы за золата на арэне САК "Алімпійскі" Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская ва ўпартай барацьбе ўступілі саперніцам з Вялікабрытаніі з лікам 2:6. Уладальніцамі бронзы сталі лучніцы з Даніі, якія выйгралі ў каманды Германіі з лікам 5:4.

У мужчынскім камандным турніры беларусы Павел Далідовіч, Кірыл Фірсаў і Аляксандр Лягушаў уступілі ў чвэрцьфінале камандзе Нідэрландаў 0:6.

Сённяшні дзень спаборніцтваў завершыцца сустрэчамі 1/8 фіналу ў жаночым індывідуальным турніры па блочным луку. Беларуска Алена Кузняцова паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал з вопытнай францужанкай Сафі Дадэмон, якая з'яўляецца бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2008.

Заўтра, 23 чэрвеня, у 1/32 фіналу індывідуальнага мужчынскага турніру па класічным луку выступяць тры беларускія спартсмены: Кірыл Фірсаў будзе сапернічаць з Янісам Бружысам з Латвіі, Аляксандр Лягушаў  сустрэнецца з расіянінам Арсаланам Балданавым, апанентам Паўла Далідовіча стане Ітай Шані з Ізраіля.

Турнір лучнікаў II Еўрапейскіх гульняў прадоўжыцца па 27 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі