Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

19 Jun 2019

Каля 2,4 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь

Каля 2,4 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на раніцу 19 чэрвеня пагранічнікамі ў бязвізавым парадку ў рамках забеспячэння правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў аформлена каля 2,4 тыс. замежных грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"З прыехаўшых 870 чалавек - гэта балельшчыкі, якія прыбылі па білетах на спартыўныя мерапрыемствы. Больш за ўсё іх прыехала з Польшчы - больш за 240, з Латвіі - звыш 120, Літвы - 99. Таксама на гэты час беларускую граніцу прайшлі больш за 1,5 тыс. акрэдытаваных удзельнікаў гульняў, з якіх за апошнія суткі прыехала больш за 850 чалавек. Больш за ўсё пакуль прадстаўнікоў Вялікабрытаніі - звыш 150", - праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце.

Удзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў у пунктах пропуску афармляюцца ў прыярытэтным парадку па асобных каналах, абазначаных лагатыпам спаборніцтваў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш чым у 300 пунктах продажу ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі