Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

30 Май 2019

II Еўрапейскія гульні: набыць білеты можна хутка і зручна

II Еўрапейскія гульні: набыць білеты можна хутка і зручна

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Балельшчыкі, якія плануюць наведаць спартыўныя мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, могуць набыць білеты хутка і зручна на сайце minsk2019.ticketpro.by, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фонду гульняў.

Дырэкцыя падрыхтавала спецыяльны відэаролік, у якім падрабязна расказваецца, як можна набыць білет на розныя спаборніцтвы. Пакупнік патраціць мінімум часу, каб набыць білет на бокс, пляжны футбол, стральбу з лука, каратэ або іншыя віды спорту.

Як паведамлялася, білеты на маючы адбыцца спартыўны форум можна купіць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах.

Акрамя таго, білеты можна набыць і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, у якой будуць пазначаны рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by. На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць абсталяваны касы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі