Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

25 Чэр 2019

Ганчарова і Махарынская выйгралі золата ў сінхронных скачках на батуце II Еўрапейскіх гульняў

Ганчарова і Махарынская выйгралі золата ў сінхронных скачках на батуце II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская сталі пераможцамі спаборніцтваў у сінхронных скачках на батуце II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія спартсменкі выступалі другімі сярод васьмі ўдзельніц фіналу і зарабілі 50,230 бала. Гэты рэзультат застаўся лепшым. Другое месца занялі ўкраінкі Святлана Малькова і Марына Кійко (48,240), бронзу заваявалі расіянкі Ірына Кундыус і Яна Паўлава (48,140).

Напярэдадні ў індывідуальных скачках Ганна Ганчарова стала ўладальніцай бронзы. Такой жа рэзультат у яе быў чатыры гады на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Пазней у апошнім відзе спаборніцкай праграмы батутыстаў у "Мінск-Арэне" вызначацца прызёры ў мужчынскіх індывідуальных скачках. Адзін з галоўных фаварытаў - алімпійскі чэмпіён беларус Уладзіслаў Ганчароў, які ў кваліфікацыі паказаў лепшы рэзультат.

Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па скачках на батуце Ганну Ганчарову і Марыю Махарынскую з перамогай у сінхронных скачках на батуце на II Еўрапейскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша выступленне зачароўвала грацыяй і зладжанасцю. Чыста, акуратна і прыгожа выкананыя элементы - вынік напружанай работы пад кіраўніцтвам вопытных і таленавітых трэнераў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.

 

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі