Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

13 Чэр 2019

Эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў "Барысаў-Арэне"

Эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў
Фота дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стадыён "Барысаў-Арэны" сёння раніцай прыняў эстафету агню "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Эстафета прыбыла на стадыён у 10.00. Факеланосцамі сталі галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага, экс-паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб, паўабаронца "Тарпеда-БелАЗ" Андрэй Хачатуран і шоўмен Вадзім Галыгін, якія пасля завяршэння цырымоніі правялі майстар-клас для юных футбалістаў.

Далей "Полымя міру" прадоўжыць свой шлях у Жодзіна.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца знакаміты помнік архітэктуры Арка міру. Затым беларускія альпіністы паднялі факел на найвышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. У Еўропе "Полымя міру" наведала Славенію, Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію, Славакію і Польшчу. У Беларусі эстафета агню пабывала ў Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

У Мінску "Полымя міру" сустрэнуць 17 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга. У той жа дзень факел пройдзе па праспекце Пераможцаў, 18 чэрвеня - па праспекце Незалежнасці. 19 чэрвеня ўдзельнікі эстафеты накіруюцца на мінскія прадпрыемствы. Плануецца наведванне паркаў і выдатных мясцін горада, удзел у цырымоніі прывітання атлетаў у Вёсцы спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" - у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі