Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

2 Aug 2017

Бусел стаў бы выдатным сімвалам II Еўрагульняў - Скрыпнік

Бусел стаў бы выдатным сімвалам II Еўрагульняў - Скрыпнік

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бусел стаў бы выдатным сімвалам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА пераможца Еўрапейскага кубка па дзюдо - 2017 у Мінску (вагавая катэгорыя 52 кг) беларуска Дар'я Скрыпнік.

"Калі бачу бусла, я адразу ўспамінаю дзяцінства і бабулю, а калі знаходжуся за мяжой, то з гэтай птушкай у мяне асацыіруецца Беларусь, мая Радзіма. Гэта грэе душу, часам дапамагае настроіцца на паядынкі. Я лічу, што бусел стаў бы выдатным сімвалам Еўрагульняў-2019", - расказала Дар'я Скрыпнік. Таксама спартсменка дадала, што для яе як для прадстаўніцы дзюдо цікавым варыянтам талісмана быў бы тыгр.

У адкрытым рэспубліканскім конкурсе па распрацоўцы талісмана II Еўрапейскіх гульняў можа прыняць удзел любы жадаючы. Для гэтага трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя, якія будуць адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. З падрабязнасцямі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайтах Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і БЕЛТА. Уладальнікі трох прызавых месц атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі