Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

25 Чэр 2019

Беларускія спартсмены заваявалі 3 медалі II Еўрапейскіх гульняў, усе - залатыя

Беларускія спартсмены заваявалі 3 медалі II Еўрапейскіх гульняў, усе - залатыя

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены 25 чэрвеня сталі ўладальнікамі трох узнагарод II Еўрапейскіх гульняў, прычым усе яны - залатыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Золата здабыў вельмі вопытны велагоншчык Васіль Кірыенка, якому не было роўных у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам. Для яго гэта другое золата Еўрапейскіх гульняў - у Баку-2015 ён таксама быў пераможцам у гэтай дысцыпліне. Далей пачын падхапілі батутысты. Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская сталі чэмпіёнкамі ў сінхронных скачках, а вынік залатога дня беларускай каманды падвёў Уладзіслаў Ганчароў, які заваяваў медаль вышэйшай пробы ў індывідуальных скачках.

Цяпер у медальнай скарбонцы беларускай зборнай 41 узнагарода (14 залатых, 9 сярэбраных, 18 бронзавых), яна па-ранейшаму займае другое месца ў агульнакамандным медальным заліку. Наперадзе расіяне - 53 (24, 13, 16), на трэцім месцы спартсмены Грузіі - 20 (6, 5, 9).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі