Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

26 Jun 2019

Беларускаму барцу Мураду Гайдараву ўручылі сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў - 2008

Беларускаму барцу Мураду Гайдараву ўручылі сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў - 2008

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўручэння сярэбранага медаля Алімпійскіх гульняў - 2008 беларускаму барцу Мураду Гайдараву адбылася сёння ў Палацы спорту на турніры па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыемна, што ўручылі медаль менавіта дома, у Палацы спорту, першапачаткова мяне хацелі ўзнагародзіць у мінулым годзе на чэмпіянаце свету ў Будапешце, але нешта не выйшла. Тым не менш я рады, што так усё склалася, - сказаў журналістам Мурад Гайдараў. - Я цяпер пачаў трэніроўкі, пару месяцаў таму выйграў турнір, планую выступіць на чэмпіянаце свету ў Казахстане і перамагчы".

На Алімпійскіх гульнях - 2008 у Пекіне прадстаўнік зборнай Беларусі па вольнай барацьбе Мурад Гайдараў (вагавая катэгорыя 74 кг) заваяваў бронзавую ўзнагароду, але ў выніку пераправеркі допінг-проб узбекскага атлета Саслана Цігіева, які стаў другім, Міжнародная федэрацыя барацьбы прыняла рашэнне перадаць сярэбраны медаль беларускаму атлету.

Турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў праходзіць сёння ў мінскім Палацы спорту. За залатую ўзнагароду пазмагаецца беларускі атлет Алі Шабанаў (86 кг), таксама бронзавы медаль паспрабуе заваяваць яго таварыш па камандзе Азамат Нурыкаў (74 кг). У паўфінале сёння пазмагаецца трохразовы сярэбраны прызёр кантынентальных форумаў беларус Аляксандр Гуштын (97 кг).

Спаборніцтвы па барацьбе завершацца 30 чэрвеня. Усяго ў іх прымаюць удзел 288 атлетаў, якія змагаюцца за 18 камплектаў медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі