Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

30 Чэр 2019

Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў

Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паказаўшы лепшы вынік у кваліфікацыі індывідуальнай гонкі праследавання, вельмі вопытная беларуская велагоншчыца і ў фінале была на вышыні. У вырашальным заездзе за золата Таццяна Шаракова паказала час 3 мін 32,045 сек і больш як на 5 секунд апярэдзіла італьянку Марту Кавалі. Бронзу заваявала расіянка Тамара Дронава.

Для Таццяны Шараковай гэта другая ўзнагарода на Гульнях у Мінску. Да гэтага яна стала бронзавым прызёрам групавой шашэйнай гонкі на 120 км.

Акрамя таго, беларускія веласіпедысты заваявалі яшчэ дзве ўзнагароды на трэку "Мінск-Арэны" - у скрэтчы ўладальнікамі бронзавых медалёў сталі Яўген Каралёк і Ганна Церах.

Лукашэнка павіншаваў веласіпедыстку Таццяну Шаракову з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Таццяну Шаракову з майстэрскім выступленнем у індывідуальнай гонцы і заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Устанавіўшы ў адборачным заездзе нацыянальны рэкорд, у фінале ты прынесла другі медаль для каманды Беларусі, на гэты раз вышэйшай пробы. Малайчына! Няхай сённяшняя бліскуча выйграная на родным трэку гонка надасць табе дадатковыя сілы і стане добрым стымулам для новых перамог", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі