Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

6 Sep 2017

Адваротны адлік да Еўрагульняў-2019 на стадыёне "Дынама" стартуе 21 чэрвеня 2018 года

Адваротны адлік да Еўрагульняў-2019 на стадыёне

6 верасня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Адваротны адлік да Еўрагульняў-2019 на реканструяваным стадыёне "Дынама" стартуе 21 чэрвеня 2018 года, паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Шорца, рэалізацыя праекта па рэканструкцыі стадыёна крыху адстае ад графіка, што звязана з пытаннямі ўзвядзення навеса з металаканструкцый. Пакуль праводзімыя будаўнічыя работы не даюць магчымасці пачаць добраўпарадкаванне поля. "Роўна за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня мы пусцім адваротны адлік на новым стадыёне "Дынама", - адзначыў Андрэй Шорац.

Сёння з ходам будаўніцтва аб'ектаў, задзейнічаных пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў, азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі. Ён даручыў завяршыць работы ў тэрмін.

Як паведамлялася раней, стадыён "Дынама" пасля рэканструкцыі зможа ўмяшчаць каля 20 тыс. гледачоў. У 2019 годзе на стадыёне пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, спаборніцтвы па розных відах спорту. Пасля завяршэння рэканструкцыі аб'ект павінен стаць шматфункцыянальным.

Кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў падпісаны ў Мінску 1 верасня. Дакумент змяшчае асноўныя прынцыпы і аспекты арганізацыі і правядзення маштабнага спартыўнага форуму. У праграму спаборніцтваў увайшлі 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, футбол пляжны. Атлеты разыграюць у Мінску 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

Права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якое адбылося ў кастрычніку 2016-га ў Мінску. У час правядзення Еўрагульняў чакаецца прыбыццё ў беларускую сталіцу і ўдзел у спартыўных і іншых мерапрыемствах больш як 4 тыс. спартсменаў.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія спартсмены на I Еўрагульнях заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У неафіцыйным агульнакамандным медальным заліку Беларусь заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі