Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

30 Чэр 2019

Ад спартсменаў да Лесіка - Лукашэнка падзякаваў усім за арганізацыю і правядзенне Еўрапейскіх гульняў

Ад спартсменаў да Лесіка - Лукашэнка падзякаваў усім за арганізацыю і правядзенне Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто меў дачыненне да арганізацыі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў, унёс свой уклад у гісторыю гэтых спаборніцтваў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Арганізатарам кіраўнік дзяржавы падзякаваў за вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў і ўрачыстых мерапрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы ўдзячнасці журналістам, якія па-спартыўнаму хутка і эфектыўна асвятлялі ўсе падзеі, своечасова знаёмілі гледачоў і чытачоў з самымі моцнымі эпізодамі гульняў.

Арбітрам - за сумленную працу і непрадузятае судзейства.

"І, вядома, усім атлетам, якія самааддана адстойвалі спартыўны гонар сваёй краіны, увайшлі ў гісторыю II Еўрапейскіх гульняў гучнымі рэкордамі і яркімі перамогамі", - сказаў беларускі лідар.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт выказаў валанцёрам, якія амаль кругласутачна працавалі, дапамагалі гасцям і спартсменам адчуваць сябе ў Беларусі гэтак жа ўтульна і камфортна, як дома. "Без вашай дапамогі нам было б немагчыма стварыць такую цёплую, шчырую і добразычлівую атмасферу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падзякаваў і ўсім балельшчыкам, чыя гарачая падтрымка натхняла ўдзельнікаў спаборніцтваў, зараджала іх верай у поспех і вяла да запаветных вяршынь.

"Ну а табе, мілы Лесік (лісяня Лесік - талісман II Еўрапейскіх гульняў. - Заўвага БЕЛТА), асаблівая ўдзячнасць.  Твае сяброўскія абдымкі, непераўзыдзены артыстызм застануцца ў памяці мільёнаў назаўсёды", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі