У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

28 Жнв 2018

Стартаваў рэспубліканскі творчы конкурс "Пад знакам Года малой радзімы"

Стартаваў рэспубліканскі творчы конкурс

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартаваў рэспубліканскі творчы конкурс "Пад знакам Года малой радзімы!", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі, якое з'яўляецца яго арганізатарам.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку або выпушчаныя ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года.

Конкурс праводзіцца ў катэгорыях "Рэспубліканскія друкаваныя СМІ", "Рэгіянальныя друкаваныя СМІ", "Рэспубліканскія электронныя СМІ" і "Рэгіянальныя электронныя СМІ". У першай і другой катэгорыях работы прадстаўляюцца ў намінацыях: "Землякі"; "Традыцыі і гісторыя роднага краю"; "У Год малой радзімы - вялікія справы"; "Малая радзіма ў фатаграфіях". Для электронных СМІ вызначаны намінацыі "Землякі"; "Традыцыі і гісторыя роднага краю"; "У Год малой радзімы - вялікія справы".

Матэрыялы з паметкай "На конкурс" не пазней за 15 студзеня 2019 года накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі на адрас: 220004, г. Мінск, пр.Пераможцаў, 11. Журы вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі. Лаўрэаты будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства інфармацыі 1, 2 і 3 ступені. Па рашэнні журы найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсу могуць быць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі і іншымі ўзнагародамі. Узнагароджанне пераможцаў будзе арганізавана ў лютым будучага года.

Асноўныя мэты конкурсу - рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне пашаны да малой радзімы, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па захаванні і адраджэнні роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце "малая радзіма", фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

Інфармацыя і палажэнне аб конкурсе размешчаны на сайце ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс