Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

26 Feb 2018

Кніжная выстаўка ў Мінску будзе прысвечана тэме Года малой радзімы і супрацоўніцтва пісьменнікаў

Кніжная выстаўка ў Мінску будзе прысвечана тэме Года малой радзімы і супрацоўніцтва пісьменнікаў

 26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін будзе прысвечана XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Аб гэтым сёння паведаміў у Нацыянальным прэс-цэнтры міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што гэта ключавыя тэмы выстаўкі, а адным з галоўных мерапрыемстваў стане IV Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". На яго прыедуць празаікі, паэты, літаратуразнаўцы, крытыкі з 21 краіны, у тым ліку Літвы, Туркменістана, Таджыкістана, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі, Вялікабрытаніі, Кітая.

Усяго ў выстаўцы прымуць удзел прадстаўнікі больш як 30 дзяржаў.

Аляксандр Карлюкевіч таксама адзначыў, што праграма XXV Мінскай МКВК вельмі насычаная. Пачэсны госць выстаўкі Сербія прапануе шырокае знаёмства з нацыянальнай кнігай. Дэлегацыя гэтай краіны будзе прадстаўнічай не толькі па складзе чыноўнікаў, якія працуюць па пытаннях кнігавыдання, але і вядомых сербскіх пісьменнікаў. Творы аднаго з сучасных класікаў сербскай літаратуры Горана Петравіча выйшлі ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў перакладзе на беларускую мову. Міністр дадаў, што "Мастацкая літаратура" і выдавецкі дом "Звязда" падрыхтавалі падарункі: будзе прадстаўлена сучасная сербская літаратура і класічныя творы ў перакладзе на беларускую мову.

Акрамя таго, убачылі свет нумары часопісаў "Полымя", "Нёман", "Маладосць", газеты "Літаратура і мастацтва", якія публікуюць творы ў перакладзе на беларускую або рускую мову ўдзельнікаў выстаўкі і сімпозіума "Пісьменнік і час". З імі можна будзе азнаёміцца на выстаўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі