Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

13 Май 2020

Другі сезон конкурсу буктрэйлераў "Кніга з экрана" прысвечаны тэме малой радзімы

Другі сезон конкурсу буктрэйлераў
Фота з архiва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі сезон рэспубліканскага творчага конкурсу "Кніга з экрана" паводле твораў беларускіх аўтараў прысвечаны тэме малой радзімы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юлія Зінкевіч.

"Мы прадаўжаем творчы конкурс "Кніга з экрана" і запрашаем школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнцкую і працоўную моладзь да ўдзелу ў другім сезоне. Гэта могуць быць як індывідуальныя ўдзельнікі, так і творчыя групы моладзі. Другая частка праекта будзе прысвечана Году малой радзімы, а 1,5-мінутныя міні-фільмы, створаныя маладымі сцэнарыстамі, аператарамі і рэжысёрамі і папулярызуючыя тую ці іншую кнігу, мы прапануем стварыць паводле твораў беларускіх аўтараў. Таксама хацелася б, каб да конкурсу па стварэнні кніжных трэйлераў далучыліся беларускія выдавецтвы", - расказала Юлія Зінкевіч.

Другі сезон стартуе 18 мая. Вынікі плануецца падвесці ў пачатку жніўня. "Традыцыйна конкурс пройдзе ў тры этапы: да 28 чэрвеня раённы, да 24 ліпеня абласны і да 8 жніўня рэспубліканскі. Ацэнкі творчым работам дасць прафесійнае журы. Узнагароджванне пераможцаў першага і другога сезонаў адбудзецца ў верасні ў час Дня беларускага пісьменства, які ў бягучым годзе плануецца правесці ў Бялынічах", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Першы сезон конкурсу быў прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. У ім удзельнічалі 360 творчых работ, падрыхтаваных навучэнскай і працоўнай моладдзю. На перамогу ў рэспубліканскім фінале прэтэндаваў 91 буктрэйлер паводле кніг ваеннай тэматыкі, 48 прынялі ўдзел у спецыяльнай намінацыі "Лепшы буктрэйлер анлайн".

Арганізатарамі рэспубліканскага творчага конкурсу выступаюць БРСМ, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная бібліятэка. Мэта конкурсу - папулярызацыя чытання, стварэнне рэкламнага прадукту для кніг, папулярызацыя творчасці сучасных аўтараў Беларусі і актуалізацыя цікавасці да мастацкай літаратуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі