Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Jul 2015

Жэрар Дэпардзьё: Беларусь нагадала мне маленькую Швейцарыю

Жэрар Дэпардзьё: Беларусь нагадала мне маленькую Швейцарыю

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомаму французскаму акцёру Жэрару Дэпардзьё Беларусь нагадала маленькую Швейцарыю. Аб гэтым легенда кінематографа расказаў журналістам у час наведвання сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акцёр прыбыў у Беларусь з кароткім візітам, каб, паводле яго слоў, асабіста азнаёміцца з краінай. "Ёсць людзі ў свеце, якія стварылі негатыўнае клішэ пра Беларусь. Зразумела, у кожнай краіне ёсць свае праблемы. Але я бачу тут фермы, засеяныя палі, лугі, лясы. Усё гэта мне нагадвае маленькую Швейцарыю. І гэта вельмі прыемна", - сказаў ён.

Жэрар Дэпардзьё: Беларусь нагадала мне маленькую ШвейцарыюНа думку французскага госця, усё гэта сведчыць аб тым, што ў дзяржаве ўдзяляецца вялікая ўвага сельскай гаспадарцы. Наведаўшы сельскагаспадарчае прадпрыемства "Азярыцкі-Агра", Жэрар Дэпардзьё быў уражаны, наколькі арганізаваная вытворчасць тэхналагічная. Паводле яго слоў, такое ён бачыў у нямногіх краінах.

Жэрар Дэпардзьё: Беларусь нагадала мне маленькую ШвейцарыюЖэрар Дэпардзьё асабліва падкрэсліў, што паспеў адзначыць дагледжанасць, чыстату, камфорт. "Я бачу, што людзі тут шчаслівыя, спакойныя, і што краіна павінна быць прыемнай для жыцця", - сказаў ён.

Не пакінулі абыякавым легендарнага акцёра беларуская прырода і прадстаўніцы прыгожага полу: "Сёння я тут і шчаслівы, люблю беларускую прыроду, прыгожыя пейзажы і жанчын". На развітанне госць паабяцаў зноў вярнуцца ў Беларусь.Жэрар Дэпардзьё: Беларусь нагадала мне маленькую Швейцарыю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі