Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2023

Іванец прапанаваў новаўвядзенні па ўступнай кампаніі

Іванец прапанаваў новаўвядзенні па ўступнай кампаніі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Андрэй Іванец 21 верасня на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі праінфармаваў аб устараненні недахопаў, выяўленых пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, а таксама аб удасканаленні фармату ўступнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не страцілі адораных. Больш за 4 тыс. студэнтаў у бягучым годзе прынялі без экзаменаў. Гэта пераможцы разнастайных алімпіяд, выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, медалісты, якія паступілі на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, - расказаў міністр. - Безумоўна, гэта і выпускнікі профільных класаў".

"Больш за 13 тыс. абітурыентаў мы прынялі па ўнутраным іспыце. Гэта выпускнікі каледжаў, а таксама абітурыенты-мэтавікі, якія паступілі на выбраныя спецыяльнасці. Лічым, што больш матываваных абітурыентаў знайсці, напэўна, складана, чым той малады чалавек, які скончыў каледж і вырашыў паступіць ва ўніверсітэт па гэтай жа спецыяльнасці, прадоўжыць сваё прафесійнае навучанне. Такім чынам, нам удалося ўбачыць кожнага трэцяга першакурсніка, або 17 тыс. чалавек", - дадаў Андрэй Іванец.

Асобна ён адзначыў адсутнасць беганіны паміж ВНУ: "Гэта дазволіла зрабіць адыход ад чатырох сертыфікатаў ЦТ да двух сертыфікатаў Цэнтралізаванага экзамену і аднаго сертыфіката Цэнтралізаванага тэсціравання, калі малады чалавек ідзе па строга выбраным напрамку".

На думку міністра, сістэма адукацыі працуе стабільна. "Дзеючыя правілы прыёму грамадствам і педагогамі прыняты станоўча. Усе выпрацаваныя падыходы сябе апраўдалі, разам з тым засталіся і рэзервы", - заўважыў ён.

Кіраўнік ведамства прапанаваў захаваць для выпускнікоў 11-х класаў здачу двух цэнтралізаваных экзаменаў пасля заканчэння навучальнага года. "Мы гатовы прыняць цэнтралізаваны экзамен пасля заканчэння навучальнага года ў перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня. Выпускнікам 11 класаў і мінулых гадоў прапануем здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтыя ж тэрміны. Прапануем сумясціць цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне ў адзіныя тэрміны, каб стварыць строга роўныя ўмовы як для выпускнікоў гэтага года, так і мінулых гадоў, а таксама выпускнікоў каледжаў", - сказаў ён.

Міністр адукацыі запэўніў, што будзе пашырацца прыём у навучальныя ўстановы як адораных, так і матываваных юнакоў і дзяўчат. Ён расказаў аб тым, якія ёсць рэзервы ў дзеючай мадэлі. У прыватнасці, за кошт пашырэння пераліку ўніверсітэцкіх ліцэяў для льготнай траекторыі паступлення ў гэтыя ж універсітэты. "У бягучым годзе мы далі такое права тром ліцэям. Усяго ў нас у краіне такіх пяць. Гэта траекторыя сябе зарэкамендавала, таму што фактычна кожны трэці выпускнік ліцэя БДУ скарыстаўся гэтай ільготай і паступіў у Белдзяржуніверсітэт без экзаменаў", - звярнуў увагу Андрэй Іванец.

На яго думку, выпускнікам профільных класаў, безумоўна, таксама трэба даваць такую ж ільготную траекторыю паступлення. "Сёння яна дзейнічае для выпускнікоў педагагічных, аграрных, ваенна-патрыятычных класаў. З 1 студзеня бягучага года арганізавалі работу больш як 160 інжынерных класаў. Мы сёння бачым, наколькі важна, каб у нашы школы прыходзілі дзеці, якія звяжуць сваё жыццё з інжынерным профілем.

"Патэнцыял Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка таксама яшчэ ў поўнай меры не раскрыты", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Асобна ён звярнуў увагу на важнасць рэгіянальных універсітэцкіх Алімпіяд. "Іх патэнцыял складае каля паўтары тысячы чалавек. Гэта траекторыя сябе ў бягучым годзе поўнасцю апраўдала, - лічыць міністр. - У рэгіянальныя ВНУ мы ўбачылі конкурс больш як два чалавекі на месца, у той час калі па рэспубліцы ў сярэднім конкурс быў 1,6-1,8 чалавека на месца. Лічым, што правядзенне рэгіянальных універсітэцкіх Алімпіяд - гэта не толькі інструмент залічэння матываваных будучых студэнтаў, але і адпаведны інструмент, каб правесці вельмі магутную глыбокую прафарыентацыю і пакінуць гэтых дзяцей у сваіх рэгіёнах, дзе яны жывуць".

Андрэй Іванец таксама прадоўжыў: "У нас ёсць вельмі вялікі патэнцыял па мэтавіках. Іх мы прынялі ў бягучым годзе 3,5 тыс., 80 працэнтаў з якіх - гэта будучыя педагогі і медыкі (па паўтары тысячы). Безумоўна, у нас ёсць сур'ёзны рост у рамках дзеючай мадэлі. Па ўсіх спецыяльнасцях мы сёння можам прымаць да 60 працэнтаў мэтавікоў ад агульных лічбаў прыёму, па асобных спецыяльнасцях (аграрны профіль) - 70 працэнтаў, медыкі - да 80 працэнтаў. Дзеючыя правілы прыёму дазваляюць прыняць больш за палавіну абітурыентаў або без экзаменаў, або па ўнутраным уступным іспыце. Фактычна мы ідзём сёння па шляху паэтапнага пашырэння ўнутраных уступных іспытаў у рамках дзеючых мадэлей, без рэвалюцый. Чаму я так гэта падкрэсліваю? Нам неабходна выключыць магчымасць падрыхтоўкі ў школах толькі да тэстаў".

"Акрамя таго, у нас у сістэме адукацыі існуюць як вусныя і пісьмовыя выпускныя экзамены ў школах, якія мы захавалі пасля 9 класаў, так і цэнтралізаванае тэсціраванне, - сказаў кіраўнік ведамства. - Такім чынам, пашыраючы ўнутраныя іспыты, мы адначасова абапіраемся на лепшыя традыцыі і лепшыя практыкі выкарыстання тэхналогіі тэсціравання, якія мы грунтоўна перапрацавалі ў бягучым годзе, так мы можам убачыць нашага будучага абітурыента".

Міністр выказаў меркаванне, што паэтапнае пашырэнне ўнутранага іспыту з'яўляецца прынцыповым крокам да павышэння ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў, у першую чаргу за кошт навучання іх аргументаваць і на практыцы выкарыстоўваць свае веды.

Андрэй Іванец падкрэсліў, што ў выпадку прыняцця гэтых падыходаў нас чакае комплексная сістэмая работа як з грамадствам па інфармаванні, так і ў цэлым з сістэмай адукацыі па ўнясенні адпаведных удасканаленняў у падрыхтоўку вучняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі