Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Жнв 2023

"Трэба ўзварухнуць вучоных". Лукашэнка аб айчынных сартах раслін


3 жніўня, Бераставіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер на сваім узроўні пасля завяршэння ўборачнай кампаніі сур'ёзна вярнуцца да пытання насення і сартоў айчыннай селекцыі. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на гэтай тэме яшчэ ў пачатку тыдня ў Камянецкім раёне і цяпер зноў да яе вярнуўся. Пакуль у сельскай гаспадарцы краіны выкарыстоўваецца вялікая колькасць замежнага насення. Ёсць і насенне сартоў айчыннай селекцыі, але ў шэрагу выпадкаў па тых ці іншых параметрах яно ўступае замежнаму.

"Трэба працаваць з вучонымі. Трэба іх варушыць, - сказаў Прэзідэнт. - Скончыцца ўборка - трэба вярнуцца да гэтага пытання. На маім узроўні збяромся і паглядзім, падумаем. Трэба ўзварухнуць вучоных. Вось і ўсё. Гэта мы ўсё асобна павінны паглядзець. І няхай рыхтуюцца. І не проста расказваць, якія героі, а што дрэнна".

Калі ўсё было б добра, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, то ў гаспадарках не куплялі б імпартнае насенне, тым больш яно і даражэйшае за айчыннае.

"Таму па насенным матэрыяле нам трэба разбірацца. І прытым па ўсіх культурах", - падкрэсліў беларускі лідар.

"І другое - мы павінны разгледзець, акрамя азімых рапсу і ячменю, што яшчэ нам крыху раней можна сеяць, асабліва на поўначы. Пакуль не зменім севазвароты на поўначы і пакуль не знойдзем патрэбныя культуры, яны (у паўночных раёнах. - Заўвага БЕЛТА) будуць цялёпкацца. Ну і, вядома, - дысцыпліна і парадак", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі