Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Стд 2023

Снапкоў: сальда гандлёвага балансу склалася на гістарычна высокім узроўні $4,5 млрд

Снапкоў: сальда гандлёвага балансу склалася на гістарычна высокім узроўні $4,5 млрд

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сальда гандлёвага балансу ў Беларусі склалася на гістарычна высокім узроўні $4,5 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі аб экспарце беларускіх тавараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго даных, Беларусі ўдалося дасягнуць дасанкцыйных аб'ёмаў экспарту ў грашовым выражэнні. У выніку сальда гандлёвага балансу склалася на гістарычна высокім узроўні $4,5 млрд. "Гэта на самай справе гістарычная лічба, і яна вельмі важная. Яна фарміруе стабільнасць на валютным рынку, забяспечанасць золатавалютнымі рэзервамі краіны. Фактычна яна фарміруе стабільнасць, спакой у фінансавай сферы ў краіне ў цэлым. І мы гэта адчуваем у сябе ў кашальках, таму што такая ж гістарычная лічба - сярэдняя заработная плата ў доларах (намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лістападзе 2022 года склала Br1648,2, або каля $660 па актуальным на той перыяд курсе. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Што датычыцца аб'ёмаў экспарту - планка дасанкцыйнага перыяду не ўзята, але, як сцвярджае першы віцэ-прэм'ер, толькі па асобных пазіцыях. Напрыклад, у частцы інвестыцыйнага імпарту і паставак за мяжу прадукцыі машынабудавання (трактароў, камбайнаў), халадзільнікаў, ліфтаў гэтыя аб'ёмы перасягаюць дасанкцыйныя. "Ёсць пазіцыі, якія мы ў гэтым годзе абавязаны падцягнуць. Самае прыемнае, што перспектыва таго, што мы выйдзем па аб'ёмах іх экспарту на дасанкцыйны ўзровень, ёсць", - заявіў Мікалай Снапкоў.

Зніжэнне аб'ёмаў паставак некаторых тавараў ён растлумачыў тым, што ў некаторы момант асобныя краіны проста выкінулі Беларусь са сваіх рынкаў і давялося шукаць новыя. Напрыклад, раней наша краіна пастаўляла ў ЕС прадукцыю дрэваапрацоўкі, драўняныя пліты на $500 млн у год і ў адзін момант была пазбаўлена гэтых аб'ёмаў. "Патрэбны быў час, каб перафармаціравацца, знайсці новыя рынкі, кантракты ў іншых краінах. Гэта поўдзень, Сярэдняя і Цэнтральная Азія", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі