Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Снж 2023

Сі Цзіньпін: Кітай гатовы ўмацоўваць стратэгічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю

Сі Цзіньпін: Кітай гатовы ўмацоўваць стратэгічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі бок гатовы разам з беларускімі партнёрамі ўмацоўваць стратэгічнае ўзаемадзеянне ў імя стварэння Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Аб гэтым у Пекіне на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Старшыня КНР Сі Цзіньпін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мой вялікі сябар, вельмі рады яшчэ раз Вас бачыць. У рамках Вашага дзяржаўнага візіту ў Кітай у канцы лютага і пачатку сакавіка бягучага года мы выйшлі на важныя дамоўленасці на карысць дынамічнага развіцця кітайска-беларускіх адносін. На кожным этапе ў нас атрымліваюцца новыя дамоўленасці. На працягу года ўмацоўваецца палітычны ўзаемадавер, міжнароднае ўзаемадзеянне. Відавочны новыя вынікі супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях", - сказаў кітайскі лідар.

Старшыня КНР канстатаваў, што калі 10 гадоў таму ініцыятыва "Пояс і Шлях" з'яўлялася канцэпцыяй, то цяпер да супрацоўніцтва ў яе рамках далучыліся больш як 140 краін і міжнародных арганізацый.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Беларусі пад моцным кіраўніцтвам яе Прэзідэнта ўдалося пераадолець уздзеянне розных негатыўных фактараў, захаваць сацыяльную гармонію і стабільнасць, ажыццявіць эканамічнае аднаўленне і рост, што заклала трывалую аснову для далейшага развіцця.

"Для Кітая захаванне стабільнасці і доўгатэрміновага развіцця вельмі важна. І мы атрымалі вялікія поспехі ў гэтай рабоце. У сучасным свеце адбываюцца тытанічныя перамены, узнікаюць новыя рызыкі і выклікі. Многае з таго, што адбываецца, для нас з'яўляецца нечаканым. Кітайскі бок гатовы разам з беларускімі партнёрамі ўмацоўваць стратэгічнае узаемадзеянне ў імя стварэння Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", - заявіў кітайскі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі