Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Ліп 2023

Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам: усе нашы планы рэалізуюцца, прычым лепшымі тэмпамі, чым чакалі

Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам: усе нашы планы рэалізуюцца, прычым лепшымі тэмпамі, чым чакалі
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

23 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Усе планы па развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва рэалізуюцца, прычым лепшымі тэмпамі, чым чакалі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аляксандр Рыгоравіч, як і дамаўляліся, сустракаемся сёння…", - пачаў пратакольную частку сустрэчы расійскі лідар.

Прэзідэнт Беларусі на гэта заўважыў: "Паўгода таму дамовіліся".

"Гэта праўда. Даўно дамаўляліся, - пагадзіўся Уладзімір Пуцін. - Сустракаемся сёння ў Пецярбургу. Надвор'е добрае, сёння нядзельны дзень, але ў нас заўсёды ёсць, пра што пагаварыць. У пачатку гутаркі я хацеў бы адзначыць, што ўсе нашы планы рэалізуюцца, прычым нават лепшымі тэмпамі, чым мы з вамі чакалі".

Расійскі лідар адзначыў добры стан эканомік дзвюх краін, чаканы эканамічны рост па выніках года: "Паглядзеў апошнія даныя. Па выніках года ў Беларусі чакаецца рост эканомікі 3,7 працэнта. Гэта прагнозныя значэнні, але тым не менш. У нас крыху ніжэй, магу сказаць. Але для нас гэта таксама добры паказчык. Мы разлічваем на больш як 2 працэнты росту. На нізкім узроўні знаходзіцца беспрацоўе. Увогуле, усе асноўныя паказчыкі даюць нам падставы лічыць, што гэты год мы пройдзем упэўнена, спакойна і прадэманструем добрыя паказчыкі росту".

"У нас цалкам і поўнасцю ўсе планы рэалізуюцца на прадмет будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, мы рухаемся ўпэўнена па гэтых напрамках. Расце тавараабарот. Паводле розных даных, ён крыху розны. Паводле нашых даных, недзе, калі ў доларавым эквіваленце гаварыць, то $43,7 млрд. Паводле беларускай статыстыкі, амаль $45 млрд", - прывёў даныя Прэзідэнт Расіі.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што тут трэба ўлічваць яшчэ і вартасны аб'ём аказваемых паслуг.

"Праўда ваша", - пагадзіўся Прэзідэнт Расіі.

На сустрэчы таксама была адзначана паспяховая работа Беларускай АЭС, на якой у бягучым годзе запушчаны ўжо другі энергаблок.

"Таму ўсё ў нас рухаецца як мінімум, сціпла скажам, здавальняюча. Пагаворым, вядома, і наконт пытанняў бяспекі ў рэгіёне. Спадзяюся, што ў нас сёння і заўтра яшчэ будзе магчымасць у нефармальнай абстаноўцы ўсё гэта абмеркаваць, вельмі падрабязна і грунтоўна", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім уступным слове закрануў многія пытанні, уключаючы ход спецыяльнай ваеннай аперацыі, адсутнасць вынікаў ад контрнаступлення УСУ, узмацненне ваеннай актыўнасці НАТА ў Польшчы. Яшчэ адна важная тэма - планы па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

"За дзень мы не ўкладзёмся. Таму заўтра ў нас яшчэ пойдзе час. Я так разумею, што вы знойдзеце час, каб мы паразмаўлялі", - удакладніў у калегі Прэзідэнт Беларусі.

"Вядома. Я некаторыя планы свае змяніў. Мы з вамі спакойна паўтара-два дні можам правесці", - пацвердзіў Уладзімір Пуцін.

"Выдатна! За паўтара дня мы гэтыя пытанні ўтрасём. Дзякуй вам, што выканалі абяцанне паўгадавой даўнасці аб сённяшняй сустрэчы. Таму нічога тут надзвычайнага няма. Мы даўно запланавалі і сустракаемся. Трэба будзе - у любы час, як мы заўсёды гаворым, сустрэнемся і абмяркуем нашы тактычныя і стратэгічныя пытанні", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы/

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі