Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2023

Маркевіч: аднаўленне знакавых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны павышае імідж нашай краіны

Маркевіч: аднаўленне знакавых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны павышае імідж нашай краіны
Анатоль Маркевіч. Фота з архіва

21 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Аднаўленне знакавых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны павышае імідж нашай краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр культуры Анатоль Маркевіч у час выязной калегіі профільнага ведамства, якая прайшла ў Жыліцкім палацава-паркавым комплексе Кіраўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Анатоля Маркевіча, беларуская гісторыя і самабытнасць - важная тэма для нашага грамадства. Таму дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў рэсурсы для таго, каб адрадзіць самыя прыгожыя аб'екты нашай краіны. Прыкладам таго з'яўляецца палацава-паркавы комплекс у Жылічах. "Мы назіраем за палацава-паркавым ансамблем у Жылічах у дынаміцы, таму што за апошнія два гады на гэтым аб'екце праведзены каласальны аб'ём работ, - падкрэсліў ён. - Рэстаўрацыя праводзілася такім чынам, каб ні ў якім разе не сказіць гістарычную праўду: вывучаліся архіўныя дакументы, прыцягваліся навуковыя супрацоўнікі. І сёння мы бачым вынік гэтай грунтоўнай, карпатлівай і, галоўнае, выніковай працы. Да канца чэрвеня бягучага года аб'ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю".

Тэмай абмеркавання выязной калегіі стаў стан работы на знакавых аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны краіны. "Беларускі вопыт у гэтым пытанні з'яўляецца ўнікальным, таму што такога падыходу ў арганізацыі работы няма ні ў адной краіне свету, - падкрэсліў ён. - І ўсё гэта хараство належыць дзяржаве, у той час як многія аб'екты ў іншых краінах сталі прыватнай уласнасцю і служаць прадметам заработку. У нас гэтыя аб'екты становяцца цэнтрамі ўвагі з боку нашых жыхароў і шматлікіх турыстаў, падкрэсліваюць нашу вялікую гісторыю і вялікую гісторыка-культурную спадчыну, якім мы па праву ганарымся".

Міністр падкрэсліў, што рэстаўрацыя палацава-паркавага комплексу ў Жылічах была на кантролі кіраўніка дзяржавы. Аб'ект атрымаў больш за Br30 млн фінансавання - вялікія сродкі, якія дазволілі аднавіць гэту ўнікальную мясціну. І такіх аб'ектаў у краіне шмат. "Кожны з гэтых аб'ектаў павінен быць арганічна ўпісаны ў нашу турыстычную і эканамічную дзейнасць, тут павінны праводзіцца мерапрыемствы абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага значэння, - прадоўжыў Анатоль Маркевіч. - Бо немалаважнае пытанне - камерцыялізацыя гэтых месцаў. Мы ганарымся нашым здабыткам і хараством, беларускай гісторыяй. Усё гэта важна прыгожа прадставіць сусветнай супольнасці".

Работа па аднаўленні знакавых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны будзе прадоўжана. Наперадзе - сур'ёзныя і амбіцыйныя планы: недзе на стадыі падрыхтоўкі праекта-каштарыснай дакументацыі, недзе пачалі ўжо будаўніча-мантажныя работы. Толькі ў мінулым годзе на гэтыя мэты па дзяржаўнай інвестпраграме па падтрымцы культуры і мастацтва было накіравана больш за Br50 млн. "Чым больш прыводзім у парадак такіх знакавых аб'ектаў, тым вышэйшы імідж нашай дзяржавы ў сусветнай супольнасці", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі