Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Сак 2023

Лукашэнка заклікаў аб'явіць перамір'е ва Украіне

Лукашэнка заклікаў аб'явіць перамір'е ва Украіне

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў аб'явіць перамір'е ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне адно: што зрабіць? Усе вы разумееце і ведаеце, шлях адзін: перагаворы. Перагаворы без папярэдніх умоў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Паспрабую рызыкнуць прапанаваць спыніць баявыя дзеянні. Аб'явіць перамір'е без права перамяшчэння, перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідкі зброі і боепрыпасаў, жывой сілы і тэхнікі! Усё, мёртва, замерлі!"

Прэзідэнт перакананы, што перагаворы трэба пачынаць менавіта цяпер, а не пазней: "Спыніцца трэба цяпер, пакуль не пачалася эскалацыя".

"Калі Расія раней прасіла (шчыра скажу, і ў нас таксама) зброю і боепрыпасы, каб сябе засцерагчы, сёння яны ні ў каго не просяць. Чаму? Таму што ваенна-прамысловы комплекс - і я гэта ведаю дакладна - сёння ў Расіі разгортваецца на поўную моц. І калі гэты ваенна-прамысловы комплекс разгорнецца на поўную моц, пра мір будзе гаварыць цяжка. Гэты рускі воз па інерцыі калі пакоціцца, то мала не падасца.З іншага боку, калі Украіна будзе начынена зброяй (заходняй, там ужо не засталося савецкага), калі перападрыхтоўку пройдуць ваенныя, таксама будзе армада. І мы страцім не паўмільёна забітымі і скалечанымі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі