5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за наладжванне ўзаемапаважлівых адносін з НАТА. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тры дзяржавы, якія мяжуюць з Беларуссю, з'яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу. А Украіна вельмі моцна імкнецца туды. Гэта пэўны выклік і пажыўнае асяроддзе для канфрантацыі, асабліва ва ўмовах заклікаў і планаў па ўзмацненні ваеннай прысутнасці", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што ні Беларусі, ні яе суседзям новыя раздзяляльныя лініі не патрэбны. "Таму трэба наладжваць узаемапаважлівыя адносіны з НАТА, якія ў канчатковым выніку ўмацоўвалі б бяспеку нашай краіны. Мы з імі павінны размаўляць. Мы не павінны на іх глядзець, як на ворагаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.