Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Кст 2023

Лукашэнка расказаў, у чым аснова далейшага развіцця Беларусі

Лукашэнка расказаў, у чым аснова далейшага развіцця Беларусі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгічныя праекты - аснова далейшага развіцця Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стратэгічныя праекты, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, могуць рэалізоўвацца ў розных галінах. Напрыклад, для паглыблення ўжо існуючых тэхналагічных працэсаў у машынабудаванні і сельскай гаспадарцы. "Па кожным з напрамкаў ёсць магчымасць і неабходнасць паглыбляцца. Тэхналогіі зразумелыя, школы існуюць, кадры ведаюць, у якім напрамку рухацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці аднаго з прыкладаў Прэзідэнт прывёў будаўніцтва Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Першапачаткова планавалася проста пабудаваць завод па вытворчасці цэлюлозы і пастаўляць яе на экспарт. Аднак гэта прывяло да таго, што Беларусь, па сутнасці, прадавала іншым краінам паўфабрыкат, а потым імпартавала адтуль вырабленыя з яго тавары. Таму ў далейшым па даручэнні кіраўніка дзяржавы вытворчасць у Светлагорску была пашырана, каб на заводзе маглі атрымліваць прадукцыю з большай дабаўленай вартасцю, карыстацца ёю ў сябе ў краіне і экспартаваць на іншыя рынкі.

"Наколькі я разумею, гэты цэх мы заканчваем будаваць?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка ў губернатара Гомельскай вобласці.

"Так", - пацвердзіў Іван Крупко.

"І як бы ні было цяжка, мы яго аснашчаем тэхналагічным абсталяваннем, - дадаў Прэзідэнт. - Вось вам паказчык аднаго з невялікіх стратэгічных праектаў, які рэалізаваны прыкладна за паўтара-два гады. Мы рэалізуем гэты праект, паглыбляючы тое, што сёння маем. І гэта аснова нашага далейшага развіцця".

Яшчэ адзін напрамак - стварэнне зусім новых вытворчасцей. Аднымі з такіх праектаў сталі будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі і Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.

"Вось стратэгічныя праекты, якія паднімуць краіну на дзве-тры прыступкі вышэй, чым цяпер. Гэта новае. І ў гэтым напрамку трэба рухацца, калі мы, выхваляючыся, што мы такія разумныя і перадавыя, хочам гэта даказаць на практыцы. Гэта вельмі выгадна і гэта патрэбна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі