Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Жнв 2023

Лукашэнка пра ўраджай 2023 года: мы будзем забяспечаны ўсім неабходным

Лукашэнка пра ўраджай 2023 года: мы будзем забяспечаны ўсім неабходным

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Харчовая бяспека ў бягучым годзе ў Беларусі будзе цалкам забяспечана. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні новага кіраўніка Мінсельгасхарча з пастаноўкай задач па развіцці сельгасгаліны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я бачу, што па харчовай бяспецы нашых людзей - мы будзем забяспечаны ўсім неабходным. Мы нарыхтуем крыху менш за мільён тон збожжавых каласавых для дзяржпатрэб. Мы нарыхтуем патрэбную колькасць рапсу. Мы гэта ўжо бачым. Усё тут нармальна складваецца. Калі арганізуемся як мае быць, мы не будзем мець і праблем, звязаных з фуражным збожжам для жывёл. Але цяпер трэба мабілізавацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на той факт, што цяпер сельская гаспадарка знаходзіцца "ў моманце" - сярэдзіна ўборкі. "Гэта добра. Заўсёды, вы, напэўна, памятаеце са свайго вопыту, і я таксама: калі палову ўбіраеш ураджаю, ужо неяк лягчэй становіцца. Таму што ўбіраеш самыя праблемныя звычайна ўчасткі. А для цяперашніх умоў надвор'я гэта вельмі важна. Той, хто праблемныя ўчасткі ўбраў, асабліва на захадзе (там шмат было і палеглых хлябоў, я гэта бачыў), тыя сёння больш-менш будуць спакойныя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

А калі празявалі недзе, то пасля моцных ліўняў, што прайшлі, уборка ўскладняецца, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка: "Зразумела, што два дні дакладна ў поле не ўлезеш - на трэці дзень толькі. Ну, можа, недзе лягчэй, як у вас там у Гомельскай вобласці (да гэтага часу Сяргей Барташ займаў пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобалсці. - Заўвага БЕЛТА). Напэўна, усё ж такі не такія ў вас ліўні былі".

"Але прайшлі", - сказаў Сяргей Барташ.

"Зачапіла. Але гэта і добра. Для Гомельшчыны ніколі не бывае лішніх дажджоў. У гэтым годзе Гасподзь вас нібыта не пакрыўдзіў", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён нагадаў сваю фразу аб тым, што ў Беларусі як заўсёды - то засушыць, то залье. І надвор'е сёлета гэта пацвярджае. "Таму трэба было рыхтавацца, што Гасподзь нам вылье ўсё тое, што 45 дзён не выдаваў у выглядзе дажджу. Вось яно і адбылося. Вы гэта бачыце, ведаеце гэтыя праблемы. І ў гэтых умовах нам давядзецца харчовую бяспеку забяспечваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, наколькі ў гэты перыяд спрасаваны па часе ўсе работы ў вёсцы. Трэба і ўбіраць з палёў ураджай, і пасля засухі з пачаткам дажджоў актыўна пайшлі ў рост травы. Адпаведна, трэба скарыстацца момантам і нарыхтаваць травяністыя кармы.

З другога боку, на палях, што вызваляюцца ў ходзе ўборачнай, таксама вялікі фронт работ. "Салома, лушчэнне. І самае галоўнае - гэта сяўба азімых. Рапс пачалі сеяць паўсюдна. Азімы ячмень на падыходзе. Трэба пасеяць. Хутка вызваліць палі пад сяўбу азімых культур. Усё спрасавана ў адну кучу. Я аб гэтым вас папярэджваў на селектары", - пералічыў кіраўнік дзяржавы.

На сяўбе азімых культур Аляксандр Лукашэнка зрабіў асаблівы акцэнт: "Сёння галоўную ўвагу трэба ўдзяліць сяўбе азімых. І я ўжо гаварыў па Віцебскай вобласці, Магілёўскай вобласці. Ды і па ўсіх абласцях, асабліва паўночнай частцы Беларусі, - вельмі важна своечасова пасеяць. І пасеяць раннія культуры. Азімы рапс, ячмень. Каб раней пачаць убіраць у будучым годзе. Таму што калі завяршаецца ўборка ў Брэсцкай вобласці (на поўдні Беларусі), мы толькі ўцягваемся ва ўборку ў Віцебскай вобласці з-за ўмоў надвор'я. Таму выхад адзін - сеяць культуры, якія раней трэба ўбіраць. Недзе хаця б з сярэдзіны ліпеня. І такіх культур у Віцебскай вобласці дакладна павінна быць не менш за палову. Як бы цяжка ні было, нам гэта трэба рабіць".

Для Прэзідэнта таксама важна, што новы міністр па рабоце на папярэдняй пасадзе добра ведае Гомельскую вобласць. "Нам Гомельскую вобласць трэба імем рэвалюцыі выцягваць з таго балота, у якім яна апынулася. Вы гэта бачыце лепш за мяне. Там Іван Іванавіч Крупко (старшыня аблвыканкама і экс-кіраўнік Мінсельгасхарча. - Заўвага БЕЛТА), які хоча працаваць, можа, разумее ў сельскай гаспадарцы. Яму трэба будзе дапамагаць, зразумела. Ну і ў Магілёўскай вобласці і Віцебскай у нас нямала праблем. Ды і ў Мінскай вобласці - велізарная вобласць, паўночная частка і гэтак далей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі