Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Врс 2023

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму
Фота з архiва

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сардэчна вітаю вас на гасціннай беларускай зямлі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У вашай асобе звяртаюся да ўсіх жанчын Беларусі і Узбекістана, чые дасягненні ў эканоміцы, палітыцы і грамадскім жыцці, адукацыі і навуцы, культуры і спорце садзейнічаюць паглыбленню ўзаемаразумення паміж нашымі дзяржавамі. У аснове ідэі правядзення беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму - шчырая, правераная гадамі дружба двух народаў і назапашаны патэнцыял стратэгічнага супрацоўніцтва. Гэта аб'яднальная ініцыятыва жанчын заслугоўвае ўсямернай падтрымкі як унікальная з'ява на постсавецкай прасторы і прыклад для іншых".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў: "Няхай ваш зацікаўлены дыялог адкрывае новыя перспектывы для рэалізацыі сумесных праектаў, пашырэння эканамічных і гуманітарных сувязей Беларусі і Узбекістана. Жадаю ўдзельнікам форуму плённай працы, творчага натхнення, невычэрпнай энергіі і вялікіх поспехаў ва ўсіх пачынаннях".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі