Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Сак 2023

Лукашэнка: мае дзеці прэзідэнтамі не будуць

Лукашэнка: мае дзеці прэзідэнтамі не будуць

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні народу і парламенту заявіў, што яго дзеці прэзідэнтамі не будуць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба спыніць усялякія размовы аб спадчыннасці, пераемнасці. Мае дзеці прэзідэнтамі не будуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў, што не трымаецца за пасаду кіраўніка дзяржавы, але ў цяперашніх умовах важна думаць пра будучыню і інтарэсы краіны і народа: "Вы бачыце, якія абставіны. І многія хацелі б, каб Лукашэнкі не было. А паколькі яны там (за мяжой. - Заўвага БЕЛТА) хочуць, каб мяне не было, значыць, трэба рабіць наадварот. Гэта мой прынцып", - заявіў Прэзідэнт.

Гэту фразу запрошаныя на Пасланне сустрэлі апладысментамі.

"Гэта не значыць, што я буду трымацца за гэту пасаду. Не і яшчэ раз не. Я думаю пра будучыню", - падкрэсліў беларускі лідар. І ў сувязі з гэтым, паводле яго слоў, вельмі важна пазбегнуць магчымых негатыўных наступстваў: спроб цкаваць тых, хто ў 2020 годзе стаў побач з Прэзідэнтам, іх дзяцей, спроб здзекаў у адносінах да людзей у пагонах. "Я думаю аб гэтым, а не аб тым, у чым мяне спрабуюць папракнуць - што Лукашэнка "стварыў Канстытуцыю для сябе", - заўважыў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу на тое, што змяненні ў Канстытуцыю былі арыентаваны на будучае стабільнае развіццё ў краіне, у тым ліку на перыяд, калі зменіцца кіраўнік дзяржавы. "Прыйдзе новы чалавек. Хто ён будзе? Вой як прыгожа вам будуць гаварыць аб ім, вой як будуць абяцаць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - А што будзе потым, калі выберуць? Мы не ведаем. Таму ў той перыяд часу, калі будзе пераход да новай улады, нават да новага пакалення, нам трэба засцерагчы ад небяспекі краіну, тых патрыётаў, якія хочуць жыць у гэтай краіне. Я з гэтага зыходзіў, прапануючы вам змяненні ў новую Канстытуцыю".

"Вядома, вы цяпер думаеце: "Вось, цяпер ён скажа, будзе ён Прэзідэнтам ці не". Яшчэ раз паўтараю: гэта вы вырашыце, хто будзе вашым Прэзідэнтам, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вы вырашыце. І перастаньце аб гэтым сёння гаварыць. Да апошніх сваіх дзён на гэтай пасадзе (я паміраць не збіраюся) я буду працаваць на карысць нашай краіны. У мяне дастаткова паўнамоцтваў для таго, каб абараніць сваю краіну, асабліва цяпер. Я больш, чым вы (прабачце за гэты папрок) зацікаўлены, каб яе захаваць, таму што я ў гэта ўклаў усё сваё жыццё".

"Мы разам з вамі, пакуль мы жывыя, свае заваёвы не аддадзім. Не аддадзім - значыць, будзем жыць мы і будуць жыць нашы дзеці", - заявіў кіраўнік дзяржавы. І гэта яго свярджэнне зала падтрымала апладысментамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі