Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Жнв 2023

Лукашэнка: калі ўкраінцы не пераступяць граніцу, Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у гарачай вайне

Лукашэнка: калі ўкраінцы не пераступяць граніцу, Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у гарачай вайне

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ўкраінцы не пераступяць граніцу, Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у гарачай вайне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка, паведамляе БЕЛТА.

Журналістка спытала ў кіраўніка дзяржавы, ці ёсць такія абставіны, пры якіх Беларусь можа паўнацэнна ўступіць у вайну ва Украіне.

"Калі вы, украінцы, не пераступіце нашу граніцу, мы ніколі не будзем у гэтай вайне ўдзельнічаць. У гэтай гарачай вайне, - адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але дапамагаць Расіі мы будзем заўсёды - гэта нашы саюзнікі. Вы ведаеце, што і баявое зладжванне, і падрыхтоўка, і боепрыпасы, зброя, і іншае - вам 55 краін дапамагаюць. А Расіі вось так адкрыта дапамагае толькі Беларусь".

Дзіяна Панчанка ў сваю чаргу заўважыла, што ва Украіне часта можна пачуць, што Уладзімір Пуцін схіляе Прэзідэнта Беларусі да таго, каб уцягнуць краіну ў вайну.

"Глупства поўнае. Ведаеце чаму? Таму што гэта нічога не дасць. Дадаткова 70 000 войскаў нічога не дадуць, нічога, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У іх хапае жывой сілы і тэхнікі. Таму ўцягваць Беларусь... Што гэта дасць? Вось вы мне скажыце, што гэта дасць, калі мы пачнём ваяваць супраць Украіны? Нічога".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі