Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Жнв 2023

Лукашэнка: я не хачу, каб мой народ, асабліва пры мне, ваяваў

Лукашэнка: я не хачу, каб мой народ, асабліва пры мне, ваяваў

1 жніўня, Камянецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусы зброяй не бразгаюць, але рыхтуюцца ў любы момант абараніць краіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час няпросты. Не буду пра гэта гаварыць. Вы гэта бачыце. Скажу толькі, каб вы разумелі: мы людзі мірныя, мы наваяваліся за сваю гісторыю. Як гісторык я гэта добра ведаю. Ведаю, што хапіла тут, не толькі Брэсцкая крэпасць насмерць стаяла. А колькі людзі папакутавалі ў тую страшную вайну, сведкі якой да гэтага часу яшчэ жывыя? У кожнай сям'і загінулі людзі. Таму я не хачу, каб мой народ, асабліва пры мне, ваяваў. Вы бачыце, што адбываецца ў нашых суседзяў. Блізкія нам людзі, не чужыя. Шмат сваякоў там, тут. Гэта страшная справа. Робім высновы, урокі для нас вельмі сур'ёзныя. Але я хачу, каб вы разумелі: мы зброяй не бразгаем, але рыхтуемся ў любы момант абараніць сваю краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым пытанні Беларусь разлічвае на падтрымку брацкай Расіі. "Без дапамогі будзе цяжка. Але хто нам дапаможа? Толькі свае людзі на ўсходзе - расіяне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што расійскае кіраўніцтва адрэагавала нават на самыя сур'ёзныя просьбы з боку Беларусі. Гаворка пра размяшчэнне ў краіне тактычнай ядзернай зброі. Яе, як і атамную электрастанцыю, Прэзідэнт назваў фактарам бяспекі. "На ядзерную краіну яшчэ ніколі ніхто не нападаў, - растлумачыў ён. - У нас атамная станцыя - гэта, я вам павінен сказаць, вельмі моцны фактар бяспекі: калі рване, не дай бог, то мала не падасца і там у тым ліку. Таму з гэтай справай трэба быць вельмі асцярожнымі. Мы бачым, як ва Украіне адбываецца з гэтымі ядзернымі рэактарамі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ужо больш як палова ядзернай зброі, якую планавалася размясціць у рэспубліцы, завезена і разгрупавана па краіне. "Не дай бог давядзецца выкарыстоўваць гэту зброю. Я ўсё ж такі спадзяюся, што гэтага не будзе, - дадаў Прэзідэнт. - Мы ні да каго ў агарод не лезем, але і да нас, калі ласка, не лезьце. Мы забяспечым сябе і сваю бяспеку з улікам дапамогі нашых сяброў".

"Розум страчваюць нашы заходнія суседзі. Толькі не ведаю, навошта ім гэта патрэбна. Жылі мірна, спакойна, ніхто не напружваў адзін аднаго. Да ўлады прыйшлі шалёныя людзі, інакш не назавеш, і ўсё пайшло-паляцела. Але ўсведамленне надыходзіць ужо. Палякі не дурні, там народ падобны да нас, яны ўзялі ў абарот цяперашняе кіраўніцтва і вось перад выбарамі пачалі ўжо варушыцца. Пра літоўцаў, латышоў - гэта прыхвастні - я нават гаварыць не хачу. Знішчылі краіну: было ў Літве 4,5 млн чалавек, засталося каля двух. Дзе людзі? Гэта іх праблемы. Мы ў іх праблемы не лезем, мы хочам, каб у нас былі нармальныя адносіны: беларусы, палякі, літоўцы - мы заўсёды жылі разам. І цяпер яны нармальныя, мы ад іх граніцу не закрываем - прыязджайце, купляйце, калі вы хочаце ў нас што-небудзь купіць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі