Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2017

Лукашэнка: Дзяржава вельмі разлічвае на вучоных

Лукашэнка: Дзяржава вельмі разлічвае на вучоных

26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржава вельмі разлічвае на вучоных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу, каб вы разумелі - будучыня краіны сёння ў вашых руках", - заявіў Прэзідэнт. Ён таксама падкрэсліў: "У нас няма геапалітычных амбіцый, самае галоўнае для нас - зберагчы гэты кавалачак зямлі. Усе праблемы ў сувязі з гэтым, як ні дзіўна, ляжаць у сферы эканомікі. Эканоміка ў нас абсалютна адкрытая. І нам трэба яе захаваць у самай жорсткай канкурэнтнай барацьбе. А канкурэнцыі без навукі не бывае".

Лукашэнка: Дзяржава вельмі разлічвае на вучоныхКіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што цяпер беларускія тэхналогіі, прадукцыя запатрабаваны, але трэба глядзець наперад і рухацца далей, пашыраць рынкі збыту. Прэзідэнт закрануў праведзеныя візіты ў Егіпет і Судан, асноўнай мэтай якіх было пашырэнне паставак туды беларускай прадукцыі і прыцягненне беларускіх тэхналогій. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што існуюць велізарныя магчымасці для экспарту ў афрыканскія дзяржавы тэхналогій і прадукцыі, шырокага выкарыстання там беларускага вопыту. І гэтыя магчымасці неабходна актыўна выкарыстоўваць, каб не ўпусціць час.

"У нас ёсць тэхналогіі, і яны сёння запатрабаваны. Але заўтра спатрэбяцца іншыя, новыя тэхналогіі. Без навукі ні ў сябе, ні на знешніх рынках мы нічога зрабіць не можам. Менавіта таму такія высокія патрабаванні выстаўляюцца да вучоных", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі