Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Sep 2016

Лукашэнка: Беларусь развівае дыялог з Захадам не на шкоду адносінам з Усходам

11 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь развівае дыялог з Захадам не на шкоду адносінам з Усходам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаварыць аб тым, што мы пачалі размову з Захадам на шкоду нашаму ўсходняму брату, - поўнае глупства. Ніякай шкоды тут няма і быць не можа. Наш лёс такі - мы мост паміж Усходам і Захадам, і гэта наша роля", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў славян, у тым ліку беларусаў, у крыві закладзена разуменне неабходнасці жыць у дружбе і згодзе з суседзямі. "У нас шматвектарная знешняя палітыка. Не думаю, што знойдзецца беларус, які будзе крытыкаваць уладу за гэту шматвектарнасць. Таму што мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на Усходзе жывуць абсалютныя браты, з якімі беларускі народ заўсёды будзе разам. "Мы можам сутыкацца, сыходзіцца, разыходзіцца, але мы будзем заўсёды разам. Таму што гэта дрэва славянскіх народаў паходзіць ад аднаго кораня. Гэта маё цвёрдае перакананне", - сказаў беларускі лідар.

Што датычыцца Захаду, то актыўнае супрацоўніцтва з ім таксама ляжыць у сферы прыярытэтаў Беларусі. Гэта ў тым ліку звязана з неабходнасцю развіваць эканоміку, гандлёвыя адносіны. "Для таго каб канкурыраваць, патрэбны сучасныя тэхналогіі, інвестыцыі. Яны не толькі на Усходзе, але і на Захадзе. Таму ў нас вялікі інтарэс. Мы ў іх шмат чаму вучымся. Дзякуй богу, яны ў нас таксама сёе-тое чэрпаюць. Ідзе нармальны працэс", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі