Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Чэр 2023

"Людзі расказваюць пра пекла на зямлі". Акуловіч пра кнігу "Апошнія сведкі"


Ірына Акуловіч

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесны творчы праект БЕЛТА і Генеральнай пракуратуры - кнігу "Апошнія сведкі" - прэзентавалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ўсе журналісты і добра разумееце, як складана працаваць з такімі матэрыяламі. Гэта сапраўды вельмі цяжка: людзі расказваюць пра пекла на зямлі. Як забівалі маці, забівалі сястру, сына, спальвалі немаўлят", - адзначыла ў каментарыі журналістам генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч.

Гендырэктар БЕЛТА разам з тым падкрэсліла, што гаварыць пра трагічныя падзеі вайны неабходна, каб не дапусціць іх паўтарэння.

У кнігу ўвайшлі гісторыі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, запісаныя следчымі ў час расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Матэрыялы журналістаў, якія цэлы год публікаваліся на рэсурсах БЕЛТА, пакладзены ў аснову кнігі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.

Зусім хутка БЕЛТА прэзентуе яшчэ адзін праект "Архівы: нічога акрамя праўды", падрыхтаваны сумесна з Міністэрствам юстыцыі.

"Гэта работа з Генпракуратурай, Міністэрствам юстыцыі для нас была вельмі важнай, вельмі складанай і неабходнай", - заўважыла Ірына Акуловіч.

Паводле яе слоў, наперадзе яшчэ шмат работы ў справе захавання гістарычнай памяці. "Яшчэ шмат людзей не ведаюць, дзе іх сваякі, таму пошукавыя работы прадаўжаюцца і будуць прадаўжацца, а мы будзем гаварыць аб гэтым, няхай нават камусьці на Захадзе гэта праўда і не падабаецца. Мы не маем права здрадзіць нашым продкам, забыць імёны герояў, забыць вельмі страшныя старонкі нашай гісторыі. Расказваючы пра іх, мы ускалыхнём і сваю душу, і душу нашых дзяцей. Я ўпэўнена, усё гэта не пройдзе незаўважаным - застанецца ў нашай памяці, у нашых сэрцах, у нашых генах. Мы будзем жыць як краіна, як нацыя. Нацыя, якая ганарыцца сваімі героямі і раўняецца на іх", - адзначыла гендырэктар.

Ірына Акуловіч выказала словы ўдзячнасці Міністэрству інфармацыі за дапамогу ў выданні кнігі "Апошнія сведкі". Яна падкрэсліла: улічваючы значнасць гэтай работы, такія праекты падтрымліваюцца дзяржавай, і іх выдаецца нямала.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі