Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2024

Як захаваць якасць жыцця пацыенту пасля перасадкі печані? Беларускія вучоныя распрацавалі сваю методыку

Як захаваць якасць жыцця пацыенту пасля перасадкі печані? Беларускія вучоныя распрацавалі сваю методыку
Фота з архiва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацавана і ўкаранёна ў практыку методыка, якая дае магчымасць прадухіліць развіццё сардэчна-сасудзістых ускладненняў і неспрыяльных зыходаў у пацыентаў пасля перасадкі печані. Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук за гэта прысуджана намесніку дырэктара па міжнародным супрацоўніцтве і аналітычнай рабоце РНПЦ "Кардыялогія" Алене Грыгарэнка. Адпаведны дыплом ёй уручыў 26 студзеня ў час урачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Спецыяліст асабліва адзначыла ролю вучоных у развіцці грамадства і павышэнні якасці жыцця. Паколькі толькі дзякуючы навуковым даследаванням магчыма зрабіць інавацыйны прарыў. "У любой прафесіі неабходна займацца навуковымі даследаваннямі і ўкараненнем атрыманых вынікаў у практычнае жыццё", - упэўнена Алена Грыгарэнка. Асаблівую актуальнасць гэта набывае ў Год якасці, якім у Беларусі аб'яўлены 2024-ы. Паводле слоў урача, у прафесійным асяроддзі прынята зваць кардыёлагаў тэрапеўтамі са знакам якасці. "Таму магу сказаць, што 2024-ы, Год якасці, - гэта і год кардыёлагаў Беларусі", - адзначыла яна.

Што датычыцца навуковай дзейнасці, то работа Алены Грыгарэнка была прысвечана ацэнцы сардэчна-сасудзістай сістэмы і рызык у рэцыпіентаў трансплантанта печані. Прасцей кажучы, урачы прапанавалі праграму медыцынскай прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі, што дазволіла пацыентам з донарскай печанню вярнуцца ў актыўнае сацыяльнае жыццё. "Вынікі маіх навуковых даследаванняў - прыклад эфектыўнага міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях аказання медыцынскай дапамогі", - падкрэсліла спецыяліст.

Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ў Беларусі з 2008 года па праграме арганнай транспланталогіі праведзена 1050 трансплантацый печані. "І калі ўрачы-хірургі вырашаюць праблему захавання чалавечага жыцця, то перад урачамі-тэрапеўтамі, кардыёлагамі стаіць задача якасці жыцця, магчымасці для гэтых пацыентаў вярнуцца ў прафесію, мець дзяцей і гэтак далей", - растлумачыла ўрач.

"Беларусь уваходзіць у топ-10 краін арганнага донарства і займае 22-е месца па колькасці трансплантацый на 1 млн насельніцтва. Штогод мы паступальна рухаемся ўверх у гэтым рэйтынгу", - падкрэсліла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі