Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2023

Галоўчанка: у Беларусі праводзіцца скаардынаваная работа па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду

Галоўчанка: у Беларусі праводзіцца скаардынаваная работа па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду

7 верасня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праводзіцца скаардынаваная работа па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ідзе пошук невядомых месцаў пахавання ахвяр генацыду і ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, і паралельна працуе міжведамасная камісія, якая была створана ўрадам для вызначэння памераў урону і ўдакладнення ацэнак тых трагічных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. У рабоце ўдзельнічаюць вучоныя, архівісты. Паралельна ідзе рэалізацыя дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, у рамках якой адбываецца мемарыялізацыя памятных месцаў, усталяванне імён загінулых. Словам, работа ідзе маштабная, шматвектарная і скаардынаваная. Вымярэнняў у гэтай праблемы вельмі шмат", - сказаў Раман Галоўчанка.

На яго думку, крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа будзе расследавацца яшчэ пэўны час. "Тут нельга сказаць: усё, хопіць, мы ўжо напрацавалі матэрыялу і на гэтым можна спыніцца. Трэба дакапацца да ісціны і даць канчатковую дзяржаўную ацэнку гэтаму жудаснаму злачынству супраць нашай краіны, супраць нашага народа", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка, генеральны пракурор Андрэй Швед і міністр абароны Віктар Хрэнін сёння наведалі раней невядомыя месцы масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча Мінскага раёна, устаноўленых у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Звесткі аб знішчэнні больш як 50 тыс. мірных жыхароў і ваеннапалонных на тэрыторыі ляснога масіву паблізу вёскі Копішча Мінскага раёна былі атрыманы ў час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе пракуратурай Мінскай вобласці. З часу Вялікай Айчыннай вайны было вядома месцазнаходжанне трох ям-магіл, у якіх пахаваны каля 20 тыс. чалавек. Размяшчэнне астатніх было вядома толькі з архіўных крыніц, што не дазваляла ўстанавіць іх дакладнае месцазнаходжанне. Праведзеныя ў канцы 1990-х гадоў пошукавыя работы не прынеслі станоўчых вынікаў. Перад пракурорска-следчай групай стаяла сур'ёзная задача знайсці на тэрыторыі звыш 200 га зямлі раней невядомыя ямы-магілы, у якіх пахаваны звыш 30 тыс. чалавек.

Акрамя вывучэння архіўных матэрыялаў і іншай інфармацыі была актывізавана работа па ўстанаўленні жывых сведак гэтых падзей, у тым ліку з выкарыстаннем СМІ. У выніку комплексу прынятых мер быў устаноўлены сведка, які ўказаў на магчымае месца знаходжання адной з ям-магіл. Так, у кастрычніку 2021 года выяўлена першая з невядомых ям-магіл, з якой былі выняты астанкі 537 чалавек, а таксама розныя асабістыя рэчы, кулі і гільзы да агнястрэльнай зброі, што знаходзілася на ўзбраенні вермахта.

Са знікненнем снежнага покрыва вясной 2022 года пошукавая работа была прадоўжана. Дзякуючы аналітычнай рабоце і вывучэнню розных, у тым ліку даваенных карт, у маі 2022 года выяўлена чарговая яма-магіла, з якой выняты астанкі 204 чалавек, асабістыя рэчы, кулі і гільзы.

Усяго з 2021 года на тэрыторыі ляснога масіву паблізу вёскі Копішча знойдзена 13 ям-магіл, з іх 11 - у 2023 годзе. У гэтым дапамаглі і новыя навукова-тэхнічныя сродкі. Так, у ліпені 2023 года пракуратура Мінскай вобласці сумесна з работнікамі Генеральнай пракуратуры з прыцягненнем спецыялістаў і абсталявання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правяла інфрачырвонае сканіраванне зямнога пакрыцця з выкарыстаннем квадракоптара ў раёне палігона 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. У выніку дзякуючы распрацоўкам беларускіх вучоных былі знойдзены тры ямы-магілы.

У рамках расследавання крымінальнай справы пошукавыя работы на гэтым месцы будуць прадоўжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі