Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліс 2023

Галоўчанка расказаў аб задачах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на перспектыву

Галоўчанка расказаў аб задачах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на перспектыву

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб задачах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на перспектыву на пасяджэнні Савета Міністраў СД у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Экспертамі падрыхтаваны праект новых Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на тры бліжэйшыя гады. Ён з'яўляецца арганічным прадаўжэннем дзеючага інтэграцыйнага пакета дакументаў з саюзнымі праграмамі і накіраваны на далейшае збліжэнне прававой базы бакоў, забеспячэнне функцыянавання аб'яднаных энергетычных рынкаў і аб'яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы, правядзенне адзінай прамысловай палітыкі, узгодненай аграрнай палітыкі, узгодненай падатковай палітыкі, фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай, агульнай інфармацыйнай прасторы, а таксама забеспячэнне роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы ў сацыяльнай сферы", - расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, неабходна максімальна аператыўна забяспечыць рэальную інтэграцыю прамысловых палітык дзвюх краін. Поўнасцю зрабіць безбар'ерным узаемны доступ да закупак і субсідый. Узгадніць адзіныя меры абароны ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы, што забяспечыць імклівае пашырэнне кааперацыйных сувязей і далейшы рост выпуску сумеснай прадукцыі з высокай доляй лакалізацыі вытворчасці.

"У гэтай рабоце трэба ставіць амбіцыйныя мэты. Самыя складаныя этапы, лічу, мы прайшлі ўжо. Прайшлі дастойна. Далей неабходна прымаць сістэмныя меры па павышэнні тэхналагічнай незалежнасці - ствараць уласныя тэхналогіі, якія пераўзыходзілі б замежныя. Ва ўвязцы з гэтым належыць вырашыць комплекс задач па стварэнні адзінага ІТ-ландшафту Саюзнай дзяржавы, прыярытэтным выкарыстанні ўласных навукова-тэхнічных распрацовак і пашырэнні айчыннага софта", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Магутны імпульс стварэнню адзінай лічбавай прасторы надасць узаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу. "Упэўнены, што мы здольныя ўжо да канца бягучага года выйсці на падпісанне адпаведнага міжнароднага дагавора", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

У полі зроку ўрадаў і перспектыўныя планы па ахопе гарадоў-мільённікаў Расіі і сталіцы Беларусі прамымі авіярэйсамі. "Упэўнены, што рэалізацыя гэтага праекта будзе садзейнічаць не толькі павелічэнню турыстычнага патоку, але і развіццю дзелавых кантактаў у розных сферах і напрамках", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Павышэнне ўзроўню жыцця нашых грамадзян немагчыма ажыццявіць без належнага ўзроўню харчовай бяспекі. У сувязі з гэтым неабходна актывізаваць фарміраванне прававога поля для ажыццяўлення эфектыўнай, узгодненай аграрнай палітыкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы", - дадаў ён.

"Сённяшняе пасяджэнне адлюстроўвае імкненне ўрадаў нашых краін да ўсебаковага ўмацавання і развіцця Саюзнай дзяржавы. Парадак дня сустрэчы вельмі актуальны. Упэўнены, што дасягнутыя сёння дамоўленасці і прынятыя рашэнні будуць падмацаваны далейшымі канкрэтнымі дзеяннямі ўрадаў дзвюх краін і рэалізаваны ў поўным аб'ёме", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі