Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Снж 2014

"Атампраект": якасць работ на пляцоўцы будаўніцтва БелАЭС вельмі высокая


20 снежня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Якасць работ на пляцоўцы будаўніцтва БелАЭС вельмі высокая. Аб гэтым у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар аддзялення тэхналогіі вода-вадзяных энергетычных рэактараў (ВВЭР) ААТ "Атампраект" Аляксандр Казарын.

"На беларускай пляцоўцы якасць работ вельмі высокая, і размовы аб праектным вета ніколі не было", - запэўніў ён. Намеснік гендырэктара растлумачыў, што на пляцоўцы будаўніцтва атамнай станцыі пастаянна працуе група аўтарскага нагляду "Атампраекта". "Генеральны праекціроўшчык адказвае за адпаведнасць будаўніцтва рабочай дакументацыі і таму пры неабходнасці мае магчымасць спыніць будаўніцтва", - дадаў Аляксандр Казарын.

ААТ "Атампраект" створана 1 ліпеня 2014 года на базе ААТ "Галаўны інстытут "УНДПІЭТ" і Санкт-Пецярбургскага "Атамэнергапраекта", аб'яднанне якіх пачалося ў 2012 годзе. "Атампраект" з'яўляецца вядучым прадпрыемствам дзяржкарпарацыі "Расатам". Яно ажыццяўляе комплекснае праектаванне аб'ектаў атамнай галіны, навуковыя даследаванні і распрацоўку ядзерных энергатэхналогій новага пакалення.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі