Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Жнв 2017

Абрамаў: Беларусь гатова развіваць розныя формы супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі

Абрамаў: Беларусь гатова развіваць розныя формы супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі

1 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць розныя формы супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі, заявіў сёння намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Вячаслаў Абрамаў на канферэнцыі па пытаннях інвесціравання для кітайскіх прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржкаммаёмасці Беларусі сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі сфарміраваны пілотны пералік з 22 беларускіх арганізацый і аднаго інвестыцыйнага праекта, які перададзены кітайскім калегам для прапрацоўкі і вызначэння найбольш цікавых для іх напрамкаў. Гэты пералік - аснова для перагавораў, якія мы гатовы пашыраць з улікам узаемавыгадных інтарэсаў", - адзначыў Вячаслаў Абрамаў.

Ён падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Кітаем устаноўлены асаблівыя даверныя адносіны двухбаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Бакі дамовіліся аб аб'яднанні вытворчага патэнцыялу. Работа ў гэтым напрамку з'яўляецца ключавой у рамках пераходу на ўзаемныя прамыя інвестыцыі", - сказаў Вячаслаў Абрамаў.

"Мы гатовы да супрацоўніцтва, гатовы пашыраць гэта супрацоўніцтва, развіваць розныя формы, уключаючы ўдзел кітайскіх кампаній у акцыянерным капітале беларускіх прадпрыемстваў, стварэнні новых вытворчасцей на існуючай вытворчай базе айчынных кампаній або на новых пляцоўках, напрыклад, у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі