Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Снж 2023

Зборная Беларусі завяршае 2023 год на 95-й пазіцыі рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі завяршае 2023 год на 95-й пазіцыі рэйтынгу ФІФА
Фота з архiва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі завяршае 2023 год на 95-й пазіцыі ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За мінулы месяц беларуская каманда не праводзіла матчаў і захавала за сабой ранейшае месца, маючы 1232,8 бала.  У 2023 годзе зборная Беларусі згуляла 10 матчаў: 3 перамогі, 3 нічыі, 4 паражэнні (розніца мячоў - 9-14). Вышэйшым дасягненнем футбольнай зборнай Беларусі ў рэйтынгу ФІФА было 36-е месца, на якое яна паднялася ў лютым 2011 года.

Апошні ў адыходзячым годзе рэйтынг ФІФА ўзначальвае чэмпіён свету Аргенціна, на другой пазіцыі Францыя, трэцяе месца займае Англія, за ёй ідзе Бельгія, замыкае першую пяцёрку Бразілія. З краін былога СССР лепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 22-м месцы. Наступны рэйтынг мужчынскіх зборных будзе абнародаваны 15 лютага 2024 года.

У жаночым рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае 57-е месца. Лідзіруе каманда Іспаніі, у топ-5 таксама ўваходзяць зборныя ЗША, Францыі, Англіі і Швецыі. Наступны рэйтынг жаночых каманд ФІФА апублікуе ў сакавіку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі