Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Врс 2023

Зборная Беларусі апусцілася на 105-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі апусцілася на 105-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Фота з архiва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі апусцілася на 105-е месца ў абноўленым 21 верасня рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ліпені беларусы знаходзіліся на 98-й пазіцыі. За мінулыя два месяцы беларускія футбалісты пад кіраўніцтвам новага трэнера іспанца Карласа Алоса Ферэра згулялі два гасцявыя адборачныя матчы Еўра-2024. У першым з іх беларусы разышліся мірам з камандай Андоры (0:0), а потым уступілі ізраільцянам (0:1). Цяпер у актыве зборнай Беларусі 1198,22 ачка.

Сапернікі беларусаў па кваліфікацыйнай групе I чэмпіянату Еўропы займаюць такія пазіцыі: 13-е - Швейцарыя, 48-е - Румынія, 76-е - Ізраіль, 109-е - Косава, 154-е - Андора. У наступным матчы зборная Беларусі 12 кастрычніка згуляе ў Будапешце з румынамі, а 15 кастрычніка ў Санкт-Галене сустрэнецца са швейцарцамі.

Вераснёўскі рэйтынг ФІФА ўзначальвае зборная Аргенціны, на другой пазіцыі Францыя, на трэцім месцы Бразілія. У першую дзясятку таксама ўваходзяць каманды Англіі, Бельгіі, Харватыі, Нідэрландаў, Італіі, Партугаліі і Іспаніі.

Наступны рэйтынг футбольных зборных планеты будзе абнародаваны 26 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі