19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 658 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 480. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 435 020 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 428 682 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3334 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 10 546 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 7 101 151 тэст.