22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1713 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1450. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 641 919 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 626 328 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4965 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 14 263 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 223 286 тэстаў.